viasna on patreon

На разбурэнні ў Брэсцкай крэпасці скардзяцца ў Генеральную пракуратуру

2013 2013-04-22T12:23:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-krepasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч просіць Генеральнага пракурора Беларусі распачаць крымінальную справу наконт пашкоджання асаблівай гісторыка-культурнай каштоўнасці, якой з’яўляюцца пабудовы ў Брэсцкай крэпасці.

Як адзначаецца ў заяве, комплекс фартыфікацыйных забудоў крэпасці, што з’явіліся ў 1836-1842 і 1911-1914 гадах, уключаны ў “Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь” і маюць найвышэшую катэгорыю аховы.

Аднак зараз, падчас будаўніцтва новага маста на тэрыторыі крэпасці, гэтая гісторыка-культурная каштоўнасць сур’ёзна пашкоджана.

Аўтар заявы просіць Генеральную пракуратуру правесці праверку па згаданаму факту, распачаць крымінальную справу, знайсці вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасці. Акрамя таго, Антон Астаповіч хоча, каб наглядны орган праверыў законнасць навуковага абгрунтавання праектнага рашэння, якое тычыцца будоўлі новага маста на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ў тым месцы, дзе ён ніколі не існаваў. У заяве таксама выказваецца патрабаванне спыніць незаконныя змены гісторыка-культурнай каштоўнасці, якія пагаршаюць умовы ўспрымання Брэсцкай крэпасці.     

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства