viasna on patreon

Гарадскі бюджэт Брэста часткова “рассакрэцілі”, але не для ўсіх

2013 2013-04-06T14:43:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Горад Брэст.

Горад Брэст.

Пасля таго, як група жыхароў Брэста паскардзілася ў абласны Савет дэпутатаў на нежаданне гарадскіх уладаў азнаёміць грамдскасць з мясцовым бюджэтам, яго надрукавалі ў газеце “Брестский вестник”.

Аднак, як высветлілася, бюджэт у выданні, заснавальнікам якой з’яўляецца гарвыканкам, змешчаны часткова, і працяг мусіць быць надрукаваны пазней. Акрамя таго, гэтая публікацыя дагэтуль не размешчаная на інтэрнэт-старонцы “Брестского вестника” альбо гарвыканкама.

Як адзначыў адзін з ініцыятараў звароту Ігар Маслоўскі, з атрыманага адказу засталося не зразумелым – ці будуць надалей улічаныя прапановы грамадзян, якія тычацца змяшчэння падобных нарматыўных дакументаў у Інтэрнэце, а таксама іх шырокага абмеркавання сярод жыхароў горада яшчэ ў працэсе распрацоўкі (бо зараз грамадскасць не бярэ ўдзел у такіх абмеркаваннях).

“Мы сутыкнуліся з парадаксальным падыходам, калі абласны Савет дэпутатаў зазначае сваім гарадскім калегам пра неабходнасць няўхільна выконваць Закон РБ “Аб зваротах грамадзян”, але ў канкрэтнай сітуацыі, што тычыцца бюджэта, ня можа вызначыцца, ці могуць быць прынятыя прапановы грамадзян”, - заўважае Маслоўскі. Паводле яго словаў, прадстаўнікі грамадскасці маюць намер і надалей дамагацца публічнасці падчас прыняцця рашэнняў мясцовымі органамі ўлады, каб у жыхароў Брэста была магчымасць доступу да атрымання такой інфармацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства