viasna on patreon

Брэст: падарункі на Дзень Волі беларускамоўнаму класу ад Радыё Свабода

2013 2013-03-25T15:39:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-klas.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода ў Празе Аляксандр Лукашук павіншаваў вучняў адзінага ў Брэсце беларускамоўнага 2 “Б”  класа пачатковай школы № 34 з гадавінай Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дзеці атрымалі ў падарунак торбачкі са сшыткамі ў наступны 3 клас, мастацкія кнігі, цукеркі і паштоўкі-віншаванні з Прагі, дзе Францыск Скарына выдаў першую кнігу на беларускай мове.

Па словах  бацькі аднаго з вучняў, Уладзіміра Вялічкіна, і дзеці, і бацькі выказалі ўдзячнасць Аляксандру Лукашуку і таксама павіншавалі яго з Днём Волі.

Аляксандр Лукашук ужо другі раз за гэты год шле падарункі сваім маленькім землякам, адданым беларусам. Першы раз ён павіншаваў іх з Калядамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства