У Брэсце адбыўся круглы стол, прысвечаны правам жанчын
У горадзе над Бугам у офісе прафсаюзаў Радыёэлектроннай прамысловасці адбыўся круглы стол, падчас якога абмеркоўваліся правы жанчын.
Па словах старшыні абласнога Свабоднага прафсаюза Беларускага, актывіста кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава, правы беларускіх жанчын парушаюцца ў эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай сферах. Ім цяжэй уладкавацца на працу, жанчыны атрымліваюць ніжэйшы заробак, працэнт кіраўнікоў жанчын значна меншы, чым мужчын.
Гэтага не заўважае ўлада, стараецца не заўважаць асяроддзе, у якім жанчына знаходзіцца.
На плячах беларускіх жанчын ускладаецца ўсё большая адказнасць за сям’ю і выхаванне дзяцей, паколькі моцны пол усё часцей шукае лепшых заробкаў за межамі краіны.
Зінаіда Міхнюк, старшыня Брэсцкага аддзялення прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці, выказала меркаванне, што нічога не даецца так проста. За сваё лепшае жыццё трэба змагацца. Але ў баку пры гэтым не павінна стаяць дзяржава і ўсё грамадства.
Жанчынам трэба салідарнасць і дапамога.