viasna on patreon

Брэсцкая група грамадскага маніторынгу змагаецца за гістарычны твар горада

2013 2013-03-06T10:11:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-fort.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На брыфінгу, які сябры групы грамадскага маніторынгу Ірына Лаўроўская, Валер Фамінскі і Уладзіслаў Абрамовіч  правялі для прадстаўнікоў мас-медыя Берасцейшчыны, было адзначана, што руйнаванне гістарычнай спадчыны адбываецца без ведама грамадскасці.

Эксперты звярнулі ўвагу на тое, што ўлады цішком маніпулююць ахоўнымі зонамі крэпасці, змяншаючы іх, а таксама прадаючы дамы гістарычнай каштоўнасці, змешчаныя ў цэнтры Брэста, знішчаюць публічную прастору.

Горадабудаўнічая дзейнасць адбываецца без аб’яўлення тэндэра. Як падкрэсліў Валер Фамінскі, забудовы горада аддадзены ўладамі прарабам і інвестарам.

Няма ніякай адказнасці за нанясенне шкоды гістарычным каштоўнасцям, адзначылі эксперты.

Па словах Ірыны Лаўроўскай, “у выніку некарэктнага аўтарытарнага ўпраўлення  гарадскімі тэрыторыямі, узнікла небяспека поўнага знішчэння марфалогіі помнікаў горадабудаўніцтва 19 стагоддзя. Ставіцца пад пагрозу захаванне ландшафтаў старога горада і крэпасці, якія могуць быць уключаны ў спісак ЮНЭСКА.”

На брыфінгу вырашана накіраваць ва ўладныя структуры пісьмо з патрабаваннем прыпініць будову маставога насыпу праз роў крэпасці.

Будаўніцтва маста на ахоўваемай тэрыторыі таксама пачалося цішком.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства