viasna on patreon

Праблемы журналістаў-фрылансераў абмеркавалі ў Брэсце

2013 2013-03-01T13:56:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-frilans-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як было адзначана падчас паседжання прэс-клуба, які ладзіўся па ініціыятыве мясцовай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, фрылансеры ў цяперашніх умовах адчуваюць на сабе ціск з розных бакоў і сутыкаюцца з самымі разнастайнымі перашкодамі ў сваёй дзейнасці.

У такой сітуацыі вельмі важна разумець прававыя асаблівасці працы фрыласнсераў, пра што падрабязна распавёў удзельнікам прэс-клуба юрыст Аляксандр Жук. Ён засяродзіў увагу на тым, што патрэбна, каб гэтая катэгорыя журналістаў мела магчымасць легалізаваць сваю дзейнасць у Беларусі, ведала нормы падатковага і працоўнага заканадаўства.

Сябра ГА “БАЖ” Таццяна Бублікава, якая з’яўляецца адзым з каардынатараў медыя-кампаніі “За фрыланс!”, пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі гэтага праекту, які мае на мэце юрыдычную, асветніцка-інфармацыйную і кансультацыйную дапамогу вольным журналістам ва ўмвах, што існуюць зараз у Беларусі. Акрамя таго, у Брэсце адбылася  прэзентацыя электроннай версіі кнігі “Анатомія фрылансу”, якая стала падсумаваннем супольнага журналісцкага досведу ў гэтай справе, бо многія структуры ў краіне імкнуцца не заўважаць існаванне журналістаў-фрылансераў. У прыватнасці, пакуль не даюць плёну звароты ГА “БАЖ” да беларускага парламенту пра неабходнасць прыняцца заканадаўчага акту, які б прызнаў наяўнасць гэтай катэгорыі журналістаў. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства