viasna on patreon

Вільнюскі суд разглядае справу Мікалая Уласевіча аб забароне на ўезд у Літву

2013 2013-02-07T13:45:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

6 лютага ў адміністрацыйным судзе Вільні разглядалася справа беларускага грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча. Вызначалася правамоцнасць прызнання рашэння Дэпартаменту Літвы пра забарону часовага ўезду ў гэтую краіну Уласевіча ў перыяд з 25 верасня па 25 снежня 2012 года. Нагадаем, што актывіста антыядзернага руху Мікалая Уласевіча не пусцілі ў Літву, калі ён накіроўваўся на канферэнцыю, якая была прысвечана пабудове атамнай станцыі на тэрыторыі гэтай краіны. Віза Уласевіча, а таксама віза іншай актывісткі экалагічнага руху Тацяны Новікавай былі скасаваныя. Ужо ў новым годзе Уласевіч атрымаў новую візу і права наведваць Літву. 

Трэцім зацікаўленым бокам па справе праходзіла Міністэрства замежных справаў Літвы, менавіта яго прадстаўнік і з'явіўся ў суд. Прадстаўніка ж міграцыйнай службы на працэсе не было. Справа разглядалася ў адкрытым судзе, аднак суд даваў ацэну дакументу, на падставе якога Уласевічу было адмоўлена ва ўездзе, у закрытым рэжыме ў дачыненні да ўсіх фігурантаў працэсу. Падставай гэтага стаў той факт, што прынятае рашэнне пра часовую забарону на ўезд у Рэспубліку Літва з’яўляецца дзяржаўнай таямніцай. Абвешчанне пастановы па справе Мікалая Уласевіча прызначана на 25 лютага бягучага году. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства