У Наваполацку ў 14 гадзін будзе суд за здымкі з партрэтам Бяляцкага

2013 2013-01-24T13:42:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/navapolack_malashenok_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістам Яўгену Парчынскаму і Сяргею Малашонку паведамілі, што супраць іх інцыяваная адміністрацыйная справа за несанкцыянаваную акцыю. Доказам правапарушэння для мясцовай міліцыі сталі фотаздымкі, размешчаныя на шэрагу незалежных сайтах. Такім чынам, у Наваполацку паўтараецца сітуацыя з судом над гарадзенскімі праваабаронцамі, якіх аштрафавалі практычна за тое самае.

Яўгену Парчынскаму пра суд паведамілі ў міліцыі, куды ён быў выкліканы па тэлефоне. Сяргей Малашонак настойваў на тым, каб яму даслалі афцыйную позву, дзе было б пазначана, у якасці каго і па якой справе ён мусіць з'явіцца ў гарадскую структуру МУС. Гэтыя патрабаванні былі расцэнены міліцэйскім кіраўніцтвам, як ігнараванне выкліку на допыт. І 24 студзеня ранкам Сяргея Малашонка затрымалі па дарозе дахаты – ён якраз вяртаўся з пошты, адправіўшы скргу на дзеянні міліцыянтаў, якія не жадаюць афармляць позвы належным чынам…

Сяргей Малашонак затрыманы да суду, Яўген Парчынскі мусіць з'явіцца на працэс самастойна. Абодвух папярэдне дапыталі наконт здымкаў з партрэтам Бяляцкага. Актывісты не хавалі, што зрабілі гэта на знак салідарнасці з палітвязнем – сфатаграфаваліся з партрэтамі Алеся Бяляцкага на ганках гарадскога суду, а Сяргей Малашонак асобна зняўся яшчэ й на ганках аддзялення міліцыі.

Фотаздымкі былі размешчаны ў інтэрнэце і на знак салідарнасці з гарадзенскімі праваабаронцамі Віктарам Сазонавым, Раманам Юргелем і Уладзімірам Хлімановічам, якіх 5 студзеня суд аштрафавў "за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі" пасля з'яўлення ў Інтэрнэце падобных здымкаў з партрэтам Алеся Бяляцкага.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international