viasna on patreon

Адказ з Гомельскага гарвыканкаму: у адным сказе – восем памылак (дакумент)

2012 2012-12-26T15:06:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-pamylki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскі гарвыканкам даслаў адказ актывістам «Талакі» па пытанню захавання драўлянай забудовы ў цэнтры горада. Нагадаем, актывісты моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі «Талака», гарадской арганізацыі ТБМ, а таксама іншыя ініцыятывы і неабыякавыя грамадзяне падпісалі калектыўны зварот да ўладаў за захаванне ўнікальнай драўлянай забудовы, якая зараз руйнуецца ў цэнтры горада. Улады заклікалі правесці грамадскія слуханні па дадзенаму пытанню.

Згодна з законам аб зваротах грамадзян, адказ з дзяржаўных структур павінен давацца на мове заяўніка. Але актывісты «Талакі», якія звярталіся ў гарвыканкам на беларускай мове, атрымалі адказ на трасянцы. У адным толькі сказе – пра накіраванне ліста ў іншую структуру, былі дапушчаны восем памылак. Так, напрыклад, было напісана, што «жыллёваё палітыке», «драўляных дамов», «накіравана па прінадлежнасці», «падгатовкі».

Падпісаны адказ так: «наместнік» «А.Н.Чыстік» - нават тут дапушчаны памылкі!

Раней выявілася, што і ў пракуратуры не ведаюць беларускай мовы. Апазіцыянер Кастусь Жукоўскі звяртаўся са скаргай у пракуратуру на беларускай мове. Адказ ён атрымаў не нейкай мове, аддалена падобнай на беларускую. Напрыклад, у тэксце адказу ўжываюцца фразы «накіроўваю для разгляду па істоце» (замест «па сутнасці»), «апавяшчаю Жукоўскага аб напрамку звароту для дазволу пракурору» (замест «паведамляю Жукоўскаму аб накіраванні звароту для вырашэння пракурору»). Упраўленне Следчага камітэта названае «кіраваннем Следчага камітэта».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства