viasna on patreon

Брэст: беларускамоўны клас атрымаў падарункі ад дырэктара беларускай службы радыё “Свабода”

2012 2012-12-21T21:23:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-klas.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Навучэнцы беларускамоўнага 2 “Б” класа пачатковай школы № 34 горада Брэста атрымалі перад Калядамі і Новым годам ад дырэктара беларускай службы Радыё “Свабода” Алеся Лукашука падарункі -- беларускамоўныя дзённікі на будучы навучальны год, фламасцеры і іншыя вучнёўскія прыналежнасці. Па словах адзнаго з бацькоў, праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, важныя не толькі падарункі, але найперш увага да дзетак, для якіх родная мова – не проста мова навучання, але і вялікая каштоўнасць. Дзеткі і бацькі, якія з вялікімі цяжкасцямі арганізоўвалі беларускамоўны клас, выказваюць вялікую падзяку Алесю Лукашуку і віншуюць яго з надыходзячымі святамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства