«Беларуская мара» ў Варшаве
Фонд Развіцця Дэмакратычных Ініцыятыў арганізуе 30
кастрычніка ў Варшаве паказ
фільма «Беларуская мара». Пасля паказу адбудзецца
дыскусія аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а
таксама аб сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй
у краіне.
У дыскусіі прымуць удзел:
Станіслаў Шушкевіч - першы кіраўнік незалежнай Беларусі, Алесь Міхалевіч - кандыдат
у прэзідэнты на выбарах 2010
года, былы палітычны
зняволены, Юля Слуцкая
- дырэктар Інфармацыйнага офіса Салідарнасці з Беларуссю.
Суарганізатарам мерапрыемства з'яўляецца
Еўрапейская асацыяцыя студэнтаў юрыдычнага факультэта ELSA ў Варшаве. Паказ фільма «Беларуская мара» адбудзецца дзякуючы дапамозе Інфармацыйнага офіса Салідарнасці
з Беларуссю.
Мерапрыемства з'яўляецца часткай праекта Фонду
Развіцця Дэмакратычных Ініцыятыў і Цэнтра Правоў
Чалавека «Вясна» - Palitviazni.info. які рэалізуецца
ў рамках праграмы Падтрымка Дэмакратыі 2012.
Прэзентацыя фільма «Беларуская мара» адбудзецца па адрасе:
Універсітэт кардынала Стэфана Вышыньскага (ul. Wóycickiego 1/3 blok 23, aula nr 108). Пачатак у
15-00. Уваход вольны.