viasna on patreon

У Берліне адбылася акцыя "Не смяротнаму пакаранню ў Беларусі"

2012 2012-10-19T15:49:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/img_0499.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яе правялі актывісты берлінскага офіса Міжнароднай амністыі, у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання.

З моманту здабыцця незалежнасці Беларусі каля 400 чалавек былі асуджаныя да смерці і пакараныя. Два апошнія пакаранні здзейснены сёлета ў сакавіку. Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва прызналі вінаватымі ў тэракце ў мінскім метро, а таксама ў серыі іншых выбухаў. Доказная база і рашэнне суда выклікае шмат пытанняў у юрыстаў, праваабаронцаў і грамадскасці. Менавіта таму дыскусіі, ці вінаватыя хлапцы насамрэч, у грамадстве працягваюцца.

10 кастрычніка актывісты Міжнароднай амністыі ў Берліне нагадалі пра гэта сваім пікетам, які адбыўся перад беларускай амбсадай. Яны заклікалі Беларусь адмовіцца ад смяротнага пакарання, як гэта даўно зрабілі астатнія еўрапейскія краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства