viasna on patreon

Брэсцкія ўлады прыслухаліся да заўвагаў партыйцаў

2012 2012-07-20T12:25:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savieckaja_vul_brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пешаходная вуліца Савецкая ў Брэсце

Пешаходная вуліца Савецкая ў Брэсце

Брэсцкія ўлады ўнеслі змены ў сваё рашэнне, якім быў вызначаны спіс месцаў, дзе забаронена ладзіць пікеты з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты беларускага парламенту.

Раней рашэннем №1362 ад 4 ліпеня бягучага году Брэсцкі гарвыканкам вызначыў спіс “забароненых” тэрыторый з 17-ці пунктаў. Прадстаўнікі палітычных партый, што маюць намер браць удзел у выбарах, негатыўна ўспрынялі гэтае рашэнне і накіравалі зварот ў аблвыканкам, каб дамагчыся зменаў у дакуменце, які істотна абмяжоўвае правядзенне выбарчай кампаніі.

Гарадскім уладам спатрэбілася амаль два тыдні, каб прызнаць слушнасць некаторых заўвагаў. Новым рашэннем №1467 ад 17 ліпеня з раней прынятага спісу выкрэслены чатыры забароненыя для збору подпісаў месцы - на бульвары Касманаўтаў, бульвары Шаўчэнкі, вуліцы Міцкевіча і ў скверы імя Іконнікава.         

Між тым, па-ранейшаму ў спісе забаронаў застаецца, напрыклад, вуліца Савецкая, на чым акцэнтавалі сваю ўвагу сябры палітычных партый. Аднак улады так і не наважыліся дазволіць удзельнікам выбарчай кампаніі выкарыстаць гэтае ажыўленае месца ў цэнтры горада для збору подпісаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства