viasna on patreon

Брэст: Дзяніс Турчаняк скардзіцца на чыноўніка ў Вярхоўны суд

2012 2012-07-07T12:58:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turchaniak_dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэсцкі каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк

Брэсцкі каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк

Брэсцкі каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк працягвае змагацца за тое, каб суд абавязаў намесніка старшыні мясцовага гарвыканкама Вячаслава Хафізава давесці да ведама грамадскасці рашэнне ўладаў адносна лёсу гістарычнага помніка.

Раней чыноўнік адмовіў Турчаняку ў выдачы копій рашэнняў Брэсцкага гарвыканкама, якія тычацца лёсу дома №26 па вуліцы 17 Верасня (гэты будынак валодае статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці). Звароты ў суд першай інстанцыі, а пасля ў Брэсцкі абласны суд і да старшыні гэтага суду вынікаў не далі: кожны раз мясцовая феміда адмаўляла каардынатару Руху “За Свабоду” ў задавальненні скаргі, спасылаючыся на тое, што дзеючым заканадаўствам не прадугледжаны абавязак Брэсцкага гарвыканкама выдаваць копіі прынятых рашэнняў.

Дзяніс Турчаняк з такім падыходам не згодны і збіраецца давесці сваю аргументацыю да Вярхоўнага суду. На яго думку, парушаны прынцып галоснасці і інфармавання грамадзян аб прымаемых рашэннях, замацаваны ў артыкуле 3 “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”. Акрамя таго, у адпаведнасці з артыкулам 34 Канстытуцыі РБ, грамадзянам гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюд поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя. Дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, службовыя асобы абавязаны даць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы. Таксама, у адпаведнасці з артыкулам 15 Канстытуцыі, “дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, свабоднае развіццё культур усіх нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь”.

Каардынатар Руху “За Свабоду” адзначае ў сваёй скарзе, што Канстытуцыяй РБ замацавана права грамадзяніна на атрыманне інфармацыі, доступ да якой не забаронены альбо не абмежаваны ва ўстаноўленым законам парадку, а таксама права і абавязак па абароне гісторыка-культурнай спадчыны.

“Разгляд скаргі ў Вярхоўным судзе з'яўляецца апошняй магчымасцю дамагчыся аднаўлення сваіх правоў, выкарыстоўваючы нацыянальнае заканадаўства, - патлумачыў Турчаняк. - Калі гэтага не адбудзецца, я скарыстаюся міжнародным правам і падам скаргу ў Камітэт па правах чалавека. І тады незаконныя дзеянні чыноўніка гарвыканкама, якія дыскрэдытуюць выканаўчую ўладу Беларусі, будуць разглядаць у міжнароднай інстанцыі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства