viasna on patreon

У Брэсце ўшанавалі памяць ахвяраў выбуху ў мінскім метро

2012 2012-04-12T13:50:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-metro-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адбылося гэта на галоўнай плошчы горада, каля “нулявога” кіламетру, дзе  з'явіліся кветкі і лампадкі. Такім чынам жыхары Брэста ўзгадалі ахвяраў тэракту на станцыі метро "Кастрычніцкая"  і выказалі сваю салідарнасць са сваякамі загінуўшых і параненых.
Разам з тым было адзначана, што гэтая трагедыя пакінула шмат пытанняў, адказы на якія не былі атрыманыя падчас суду над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым. “Нават страшна ўявіць сабе, што за гэтае злачынства маглі быць расстраляныя невінаватыя людзі, і таму колькасць ахвяраў павялічылася”, - кажа адзін з ініцыятараў акцыі памяці Ігар Маслоўскі.

Каб не прыцягваць увагу праваахоўных органаў, якія маглі не дазволіць запаліць свечкі і ушанаваць памяць загінуўшых, час і месца сустрэчы з гэтай нагоды арганізатары акцыі ў Брэсце захоўвалі ў таямніцы. Само мерапрыемства прайшло без інцыдэнтаў.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства