viasna on patreon

Алесь Бяляцкі просіць Генеральнага пракурора разабрацца з фактамі катаваньняў

2011 2011-02-28T18:37:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча  з патрабаваньнем прыняць меры пракурорскага рэагаваньня па фактах катаваньняў, якія былі агучаныя 28 лютага ў СМІ былым кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксеем Міхалевічам.

А. Бяляцкі звяртае ўвагу Генеральнага пракурора на тое, што “свабода ад катаванняў носіць абсалютны характар і не падлягае абмежаваннням ні пры якіх умовах. Ужыванне катаванняў забароена арт. 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама шэрагам міжнародных актаў у галіне правоў чалавека, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь – Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 7) і Канвенцыяй супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчлавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання ААН.

Дзеянні службовых асоб КДБ і МУС у дачыненьні да А. Міхалевіча адназначна сведчаць пра парушэньне імі абсалютнай забароны на ўжываньне катаваньняў і здзяйсненьні крымінальнага злачынства.”

Праваабаронца мае сур’зныя падставы лічыць, што катаваньні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя віды абыходжаньня дапускаюцца і да іншых асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай.

А. Бяляцкі просіць Генеральную пракуратуру ўстанавіць і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці асобаў, якія дапускалі дадзеныя катаваньні і іншыя бесчалавечыя віды абыходжаньня да асобаў, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і СІЗА №1 МУС.

Тэкст заявы накіраваны на адрас Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства