viasna on patreon

У Міёрах людзей прымушаюць адмовіцца ад подпісу за Рымашэўскага

2010 2010-11-04T11:58:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec_taciana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Севярынец

Таццяна Севярынец

Cябры ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата паведамілі “Праваабаронцам за свабодныя выбары”, што міёрская раённая выбарчая камісія, правяраючы сабраныя подпісы, схіляе выбаршчыкаў ад іх адмовіцца.

Паводле Тацяны Севярынец, каардынатара па зборы подпісаў за вылучэнне Віталя Рымашэўскага ў Віцебскай вобласці, вядома як мінімум пра тры выпадкі, калі жыхары Міёраў пад ціскам напісалі адмовы ад подпісаў. Пра гэта даведаўся мясцовы актывіст Багуслаў Мацук.

Збіральніца подпісаў Ірына Вальтэр згадала жыхарку Міёраў, 90-гадовую спадарыню, якая давала подпіс з насцярогай - ці не “адбяруць пасля гэтага  пенсію”. Менавіта гэтая жанчына потым і напісала заяву, што адмаўляецца ад свайго подпісу ў падтрымку В.Рымашэўскага.

Усяго ў Міёрах за вылучэнне В.Рымашэўскага падпісалася 595 чалавек. І зараз да іх прыходзяць з праверкай, пераконваючы, што “Віталь Рымашэўскі дрэнны кандыдат, забярэ ў іх пенсію, разваліць краіну і г.д.”, - кажа Тацяна Севярынец.

Праверкі подпісаў за В.Рымашэўскага таксама актыўна праводзяцца ў іншых рэгіёнах Віцебшчыны, да прыкладу, у Гарадку і Лепелі. Пра гэта Т.Севярынец паведамляюць мясцовыя актывісты, якія таксама не выключаюць, што на выбаршчыкаў можа быць аказаны ціск.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства