viasna on patreon

Правабаронца Тамара Чыкунова выказала занепакоенасць праблемай смяротнага пакарання ў Беларусі

2010 2010-02-12T13:52:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chikunova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Чыкунова, старшыня узбекскай арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў”

Тамара Чыкунова, старшыня узбекскай арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў”

Напачатку лютага Беларусь наведала вядомая ў свеце змагарка за адмену смяротнага пакарання ва Узбекістане праваабаронца Тамара Чыкунова.  Пад час сустрэчы з прадстаўнікамі праваабарончага цэнтру “Вясна” Тамара Чыкунова распавяла аб тых праблемах, з якімі даводзіцца сутыкацца пад час адстойвання права на жыццё для кожнага чалавека. Кіраўніца арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў” выказала таксама сваю занепакоенасць праблемай смяротнага пакарання ў Беларусі і паведаміла пра жаданне са свайго боку паспрыяць яго канчатковай адмене.

Лёс гэтай жанчыны  быў няпростым. Некалькі год яна пражыла ў Беларусі. Затым разам з сям’ёй пераехалі ў Узбекістан, дзе здарылася вялікая трагедыя.

10 Ліпеня 2000 года яе сына Дзмітрыя абвінавацілі ва ўдзеле ў забойстве двух чалавек. Суд не ўзяў пад увагу довады абароны. Доказам віны маладога чалавека паслужылі самаагавор і сведчанні, незаконна здабытыя следствам.  Дзмітрый Чыкуноў быў прысуджаны да вышэйшай меры пакарання Ташкенцкім абласным судом. Вярхоўны суд Рэспублікі Узбекістан адхіліў яго апеляцыю. Прысуд быў прыведзены ў выкананне, нягледзячы на патрабаванне Камітэта ААН па правах чалавека аб адтэрміноўцы выкананьня сьмяротнага прысуду.
12 ліпеня 2000 г. Тамара Чыкунова прыйшла ў турму на спатканне да сына, але ёй паведамілі, што прысуд прыведзены ў выкананне. Сакамернікаў Дзімы ўдалося тайным спосабам перадаць ёй перадсмяротны ліст сына, які абляцеў ўвесь свет. Цяпер упэўненасць у невінаватасці сына перарасло ў пачуццё абавязку да яго.
Чыкунова шмат год вядзе актыўную грамадскую дзейнасць у рамках створанай ёю праваабарончай арганізацыі "Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў». За гэты час сябры арганізацыі дамагліся адмены 20 сьмяротных прысудаў у Узбекістане і спрыялі канчатковай адмене смяротнага пакарання ў гэтай краіне. З 1 студзеня 2008 года ў Узбекістане ўступілі ў дзеянне папраўкі да Крымінальнага кодэксу краіны, згодна з якім у краіне адменена сьмяротнае пакараньне, а санкцыі на арышт падазраваных з гэтага часу будуць выдавацца судовымі органамі.

Звяртаючыся да беларусаў, якія толькі зараз пачалі задумвацца аб смяротным пакаранні, Тамара Чыкунова заявіла наступнае: “Грамадства, дзе існуе пакаранне смерцю – гэта грамадства без будучыні, гэта грамадства якое жыве феадальнымі замашкамі, забіваючы сабе падобных імем закона. Ад таго, што пакараюць аднаго-двух злачынцаў грамадства не стане мягчэйшым. Жорсткасць у адказ нараджае новую жорсткасць.  І як жыць ў грамадстве сваякам растраляных, калі грамадства ня хоча разумець, што мы, сваякі пакараных, ні ў чым не павінны. Таму хачу звярнуцца да ўсіх, хто жыве ў Беларусі і яшчэ раз нагадаць, што маці і дзеці прыгавораных да вышэйшай меры пакарання ні ў чым не павінны перад вамі. Чаму ж тады вы не працягнеце ім руку падтрымкі, чаму вы жадаеце смерці гэтым людзям. Нельга чакаць, калі да вас падступіцца бяда. Я шкадую, што раней проста працавала, была звычайнай жанчынай, і не задумвалася аб праблемах смяротнага пакарання. Магчыма, калі б я раней пачала займацца такімі пытаннямі – бяда б не пастукалася ў мой дом.”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства