viasna on patreon

Кася Камоцкая: “Смяротнае пакаранне – гэта ёсць прыкмета вялікай адсталасці краіны” (Відэа)

2009 2009-03-03T17:38:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kasia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кася Салаўёва. Фота Радыё Свабода

Кася Салаўёва. Фота Радыё Свабода


Кася Камоцкая, лідэр легендарнага гурта «Новае неба», двойчы рок-князёўна, зараз — прадусар дакументальных фільмаў, далучылася да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў нашай краіне і адзначыла, што адмена смяротнага пакарання была б яшчэ адным крокам Беларусі да сям’і вольных, дэмакратычных краінаў.

 

“Я далучаюся да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, бо лічу, што, па-першае, ніхто не мае права адбіраць у чалавека жыццё. Гэта можа зрабіць толькі сам чалавек, што ў хрысціянскай рэлігіі лічыцца грахом.  

 

Па-другое, у нашай краіне з карнай сістэмай вельмі вялікая праблема. Трэба мяняць увогуле ўсю карную сістэму. І таму мне падаецца, што ў краіне, дзе няма рэальных судоў, цалкам магчымыя несправядлівыя прысуды і проста памылкі. І можна пакараць невінаватых людзей.

 

Па-трэцяе, я лічу, што смяротнае пакаранне – гэта ёсць прыкмета вялікай адсталасці краіны. І адмена смяротнага пакарання была б яшчэ адным крокам Беларусі да сям’і вольных, дэмакратычных краінаў”.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства