viasna on patreon

Судзяць актыўную валанцёрку і маці траіх дзяцей Ганну Сунгураву Дапоўнена

2021 2021-04-06T16:23:20+0300 2021-04-06T17:54:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sungurava-003.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Сунгурава ў судзе.

Ганна Сунгурава ў судзе.

У судзе Першамайскага раёна Мінска 6 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Ганны Сунгуравай. Яе абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па 342 КК РБ (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Справу разглядае суддзя Святлана Чараповіч. Прадстаўнік абвінавачвання - пракурор Зубко.

Ганна Сунгурава ўдзельнічала ў акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Яна дапамагала развозіць людзей па дамах пасля мітынгаў, а таксама забірала на машыне затрыманых, якіх выпускалі з ізалятара на Акрэсціна.

Жанчыну затрымалі 25 верасня. Да яе прыехалі з ператрусам, канфіскавалі два кампутары і тэлефон, а затым павезлі ў Следчы камітэт. 

Сунгурава да свайго затрымання працавала мэнеджэркай у мэблевай кампаніі. Мае траіх дзяцей. Вольны час прысвячала валанцёрству.

Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА-1 Мінска.

"Жыве для іншых і бачыць у гэтым шчасце". Мама аб палітычнай зняволенай Ганне Сунгуравой

Пад вартай у СІЗА на Валадарскага ў Мінску знаходзіцца палітычная зняволеная Ганна Сунгурава, якой прад'яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ). Маці Ганны Анжэла распавяла «Вясне» аб захапленнях і жыццёвай пазіцыі сваёй дачкі.

З матэрыялаў следства, якія агучваюцца ў судзе, вынікае, што Сунгурава 10 і 11 жніўня перашкаджала нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і транспарту, была ў натоўпе, рабіла гучныя воплескі рукамі. Віну не прызнала.

Допыт абвінавачанай Сунгуравай

- На якія тэлеграм-каналы вы былі падпісаныя?

- У той момант ні на якія.

- Дзе вы былі на працягу дня?

- Схадзілі прагаласавалі са старэйшым сынам, потым прыехалі да школы ў чаканні вынікаў, потым стэлефанавалася са сваім знаёмым Аляксандрам і дамовіліся на прыпынку Янкі Маўра. Мэта - сустрэцца і пагаварыць. Я была на машыне, якая належыць маёй маці.

"Потым забрала Аляксандра і мы паехалі да кінатэатра Кіеў, было дзесьці 23.00.

Вырашылі з'ехаць, але на бульвары Шаўчэнкі быў затор. Далей ужо на Машэрава патрапілі ў корак.

Перад намі стаяў мікрааўтобус папярок на дзве паласы.  Наперадзе - натоўп, мы падышлі бліжэй, я зняла на відэа "Мы хочам міру". Потым у людзей паляцелі гранаты.

Мы не маглі з'ехаць праз затор.  АМАП пабег затрымліваць людзей, адзін з іх сфатаграфаваў нумары машыны, потым паказаў жэст, правёў па шыі, маўляў, табе капец.
Нам удалося здаць назад, мы заехалі на стаянку, дзе стаялі пабітыя машыны, мы паставілі там сваю, і ўцяклі ў двары, каб нас не збілі.

Недзе ў палове трэцяга забралі машыну і паехалі па дамах".

На пытанне, ці чула Ганна патрабаванні разысціся, адказала што не.

Таксама паведаміла суду, што не бачыла як у людзей ляцелі гранаты, бо сыйшла да таго часу.

У судзе мусілі  дапытаць маці Ганны Тамару Юркевіч, аднак яна адмовілася сведчыць.

Таксама пракурор агучыў матэрыяльную шкоду, ненесеную нібыта Сунгуравай: 2 361 рубель 50 капеек.

Працяг судовага пасяджэння прызначаны на 13-30 13 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства