viasna on patreon

Палітвязня Дзяніса Дземуха асудзілі на паўтары гады калоніі

2021 2021-03-09T20:27:27+0300 2021-03-09T21:18:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzemuh_dhianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Дземух

Дзяніс Дземух

У судзе Заводскага раёна Мінска 9 сакавіка літаральна за некалькі гадзін была разгледжаная крымінальная справа супраць палітычнага зняволенага Дзяніса Дземуха. Суддзя Алег Каляда прызнаў Дзяніса вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў яму 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Таксама "Мінсктранс" заяўляў грамадзянскі пазоў аб кампенсацыі матэрыяльнай шкоды, аднак суд яго не задаволіў. Тэрмін пакарання будзе адлічвацца з моманту затрымання палітвязня.

Дзяніс Дзямух быў затрыманы чацвёртага кастрычніка пасля акцыі "Марш вызвалення палітвязняў". Яго асудзілі на 13 сутак арышту, пасля якіх ён так і не выйшаў на волю. На Дзяніса завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ён быў прызнаны палітычным зняволеным.

Да суда Дзяніс знаходзіўся ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства