viasna on patreon

"Я настойваю на разглядзе маёй скаргі": жыхар Ліды працягвае дамагацца ўзбуджэння крымінальнай справы

2021 2021-02-04T11:55:32+0300 2021-02-04T12:15:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stiazhki_na_rukah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Жыхар Ліды Мікалай Мякшыла з дапамогай юрыстаў ПЦ "Вясна" працягвае дамагацца ўзбуджэння крымінальнай справы па факце свайго збіцця і перавышэнні службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі міліцыі.

Мікалай Мякшыла ўвечары 10 жніўня быў беспадстаўна затрыманы і збіты супрацоўнікамі міліцыі, калі вяртаўся дадому. Мужчыну было нанесена не менш за 15 удараў, пасля чаго яго адвезлі ў ЦІП г. Ліда. Там на Мікалая Мякшылу быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. 

Другога верасня Мікалай Мякшыла прайшоў судова-медыцынскую экспертызу, згодна з якой у яго была дыягнаставана закрытая чэрапна-мазгавая траўма (страсенне галаўнога мозгу), сінякі, "падскурныя гематомы" твару (надброўных дугаў скулавых абласцей, у акружнасці абодвух вачэй), кровападцёк з ударам мяккіх тканін грудной клеткі злева. Пры правядзенні праверкі Следчым камітэтам нанесеныя цялесныя пашкоджанні былі вызначаныя як лёгкія па прыкмеце кароткачасовага расстройства здароўя.

У выніку праверкі старшы следчы УСК Гарадзенскай вобласці С. Амельчанка прыйшоў да высновы, што супрацоўнікі міліцыі 11 жніўня спынялі супрацьпраўныя дзеянні Мікалая Мякшылы, які ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, а аб'ём і спосаб ужывання ў дачыненні да затрыманага фізічнай сілы і спецсродкаў, на думку следчага, абумоўлены характарам і ступенню грамадскай небяспекі масавых мерапрыемстваў, якія праходзілі ў перыяд з 9 па 12 жніўня, адпавядаюць задачам і абставінам спынення правапарушэння.

Мікалай Мякшыла з дапамогай юрыстаў ПЦ "Вясна" падрыхтаваў і накіраваў скаргу на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў пракуратуру Гродзенскай вобласці.

writeforrights-2560x710.jpg

"Гэта не памылка следчага, а працэс стварэння практыкі, якая пакрывае злачынствы ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі"

У скарзе пацярпелы указвае, што ў момант затрымання не аказваў супраціву альбо непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі, быў адзін, не здзяйсняў непасрэдна перад затрыманнем правапарушэнняў, таму ў міліцыянтаў адсутнічалі падставы прымянення да яго фізічнай сілы і спецсродкаў.

У скарзе мужчына падкрэсліў, што следчы ў пастанове павярхоўна пералічыў прычыненыя яму цялесныя пашкоджанні, не ўказаў зместу тлумачэнняў заяўнікаў — сям'і Мірановічаў. 

"Без устанаўлення і апытання асобаў, якія здзейснілі ў дачыненні да мяне цяжкае злачынства, без выпатрабавання звестак, якія маглі б спрыяць іх устанаўленню, без вывучэння журнала рэгістрацыі прымянення фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі, выпатрабавання відэазапісаў з відэарэгістратараў, камераў назірання на прылеглай тэрыторыі, без правядзення агляду месца злачынства следчы вынес пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Гэта - не працэсуальная памылка следчага. Гэта - працэс стварэння заганнай, злачыннай практыкі, якая спараджае беспакаранасць, пакрывае злачынствы, здзейсненныя ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі, разбурэння асноўных інстытутаў дзяржавы", — перакананы Мікалай Мякшыла.

Першы намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Э. Бурак накіраваў скаргу Мякшыла ва ўпраўленне Следчага камітэта Гродзенскай вобласці. У адказе намеснік начальніка ўпраўлення В. Леган падкрэсліў, што фактаў наўмыснага здзяйснення супрацоўнікамі міліцыі дзеянняў, якія выходзілі б за межы праў і паўнамоцтваў, не было выяўлена. Таксама ён адзначыў, што Мікалай Мякшыла не прывёў у скарзе довадаў, у тым ліку невядомых раней, якія давалі б падставы для правядзення дадатковай даследчай праверкі.

Пасля гэтага Мікалай Мякшыла з дапамогай юрыстаў ПЦ "Вясна" падрыхтаваў і накіраваў пракурору Гродзенскай вобласці скаргу на пастанову следчага аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а таксама на рашэнне намесніка пракуратура Гродзенскай вобласці аб перадачы жалобы на разгляд ва УСК па Гродзенскай вобласці і рашэнне намесніка начальніка УСК па Гродзенскай вобласці аб адмове ў жалобе на пастанову следчага.

Ён пазначыў, што Э.Бурак накіраваў скаргу ў Следчы камітэт, парушыўшы арт. 140 і арт. 142 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, які вызначае парадак разгляду такіх скаргаў. Наконт адмовы В. Легана Мікалай Мякшыла адзначыў, што довады службовай асобы павярхоўныя, а ў частцы — не адносяцца да сутнасці скаргі і праверкі, таму ён не згодны з высновамі.

"Такім чынам, я настойваю на разглядзе маёй скаргі на пастанову следчага аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы пракурорам у парадку, устаноўленым для абскарджання дзеянняў і рашэнняў органа, які вядзе крымінальны працэс", — падкрэсліў Мікалай Мякшыла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства