viasna on patreon

Затрыманні на Маршы медыкаў і Жаночым маршы. Пераслед у Беларусі сёмага лістапада Дапоўнена

2020 2020-11-07T12:35:46+0300 2020-11-08T13:20:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/medyki_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне медыкаў 7 лістапада. Фота: "Радыё Свабода"

Затрыманне медыкаў 7 лістапада. Фота: "Радыё Свабода"

У суботу сёмага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У 12:00 у Мінску быў анансаваны Марш медыкаў. Як толькі людзі ў белых халатах сталі на прыступкі першай клінічнай бальніцы — сілавікі іх затрымалі. Іх даставілі ў Першамайскае і Ленінскае РУУС. "Вясна" збірае спіс затрыманых на акцыі:

  1. Акімава Наталля (Ленінскае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
  2. Аханькова Алена Ільінічна
  3. Бабіцкая Крысціна Віктараўна (Першамайскае РУУС, адпусцілі)
  4. Багамаз Кіра Мікалаеўна (вызвалена)
  5. Баталевіч Ігар Канстанцінавіч (Ленінскае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
  6. Бародскі Уладзімір
  7. Вашкевіч Жанна Мікалаеўна
  8. Галыгіна Аксана
  9. Гарунова Марына Валянцінаўна
  10. Гоцін Ігар Андрэеевіч (Першамайскае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
  11. Гулевіч Ніна Сцяпанаўна
  12. Дамброўская Наталля Дзьмітрыеўна
  13. Жалязнова Святлана Браніславаўна (з Ленінскага РУУС пераводзяць на Акрэсціна)
  14. Жгіроўскі Валерый Вячаслававіч (урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг, РНПЦ)
  15. Ермак Юлія Яўгенаўна (вызвалена з Першамайскага РУУС з пратаколам па 23.34 КаАП, канфіскавалі тэлефон)
  16. Еўсеенка Людміла (з Першамайскага РУУС дастаўлена ў ІЧУ на Акрэсціна)
  17. Івашкевіч Святлана Юр'еўна (Ленінскі РУУС, адпусцілі)
  18. Івашкевіч Юрый Мар'яновіч (Ленінскі РУУС, Акрэсціна)
  19. Кавалёва Аксана Андрэеўна (з Першамайскага РУУС дастаўлена ў ІЧУ на Акрэсціна)
  20. Карчэня Ірына (стаматолаг, Першамайскае РУУС, адпушчана)
  21. Карнеева Вольга Пятроўна (ІЧУ Акрэсціна)
  22. Кацешава Галіна (вызвалена)
  23. Кравец Уладзімір Пятровіч (ІЧУ Акрэсціна)
  24. Крыцкая Ларыса
  25. Крыцкі Міхаіл (ІЧУ Акрэсціна)
  26. Кубашова Маргарыта Барысаўна (з Ленінскага РУУС пераводзяць на Акрэсціна)
  27. Кузняцова Святлана Аляксандраўна (Першамайскае РУУС, адпушчаная)
  28. Левіна Алена Валер'еўна
  29. Лявончык Кацярына Уладзіміраўна
  30. Мазурэнка Кацярына Валер'еўна (неўрапатолаг, з Першамайскага РУУС дастаўлена ў ІЧУ на Акрэсціна)
  31. Манюк Вольга Фёдараўна (вызвалена з Першамайскага РУУС) 
  32. Мароз Аксана
  33. Марханова Вольга (афтальмолаг,з Першамайскага РУУС дастаўлена ў ІЧУ на Акрэсціна)
  34. Мігель Анастасія Сяргееўна
  35. Мініч Аляксандр Анатольевіч (РНПЦ, ІЧУ Акрэсціна)
  36. Паддубны Кірыл (РНПЦ, радыёлаг, ІЧУ Акрэсціна)
  37. Палто Наталля Сергееўна (Ленінскі РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
  38. Папоў Сяргей Алексеевіч (ІЧУ Акрэсціна)
  39. Працэнка Кірыл Алегавіч (ІЧУ Акрэсціна)
  40. Пятроўская Надзея Аляксандраўна (вызвалена з Першамайскага РУУС) 
  41. Саўко Святлана
  42. Скобелева Анастасія
  43. Скобелеў Павел
  44. Смірнова Наталля Мікалаеўна (Ленінскае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
  45. Старавойтава Святлана Ягораўна (Першамайскае РУУС, адпушчаная)
  46. Сымановіч Алла Аляксандраўна (Першамайскае РУУС, адпушчаная)
  47. Таболіна Людміла Фёдараўна (ІЧУ Акрэсціна)
  48. Таболіна Тамара Фёдараўна
  49. Фадзеева Алена Аляксандраўна
  50. Хлявіч Віталь Мікалаевіч (лекар-узіст)
  51. Цэдрык Людміла
  52. Цыганок Кірыл Іванавіч
  53. Чанцаў Ігар Андрэевіч (ІЧУ Акрэсціна)
  54. Чорных Святлана (вывезла хуткая з Першамайскага РУУС)
  55. Шыманец Вольга Уладзіміраўна
  56. Шырынская Дзіна (з Першамайскага РУУС дастаўлена ў ІЧУ на Акрэсціна)
  57. Шышко Наталля

У 14:00 быў анансаваны традыцыйны Жаночы марш, але сілавікі пачалі затрыманні жанчын, калі яшчэ тыя не паспелі сабрацца. Затрымлівалі і выпадковых мінакоў. "Вясна" збірае спіс затрыманых і на гэтай акцыі:

  1. Абрамаў Арцём Сяргеевіч (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаны)
  2. Антоненка Таццяна Віктараўна (Партызанскі РУУС)
  3. Бараноўская Кацярына Міхайлаўна (Кастрычніцкае РУУС, адпусцілі)
  4. Белавус Ілона (Маскоўскае РУУС, адпушчаная)
  5. Беляковіч Марыя Іванаўна (Кастрычніцкае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
  6. Бярозаўская Вольга (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаная)
  7. Бычко Анастасія (Маскоўскае РУУС, адпушчаная)
  8. Гарноўская Антаніна (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаная)
  9. Галавей Юлія Мікалаеўна (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаная)
  10. Грачышкіна Ганна Генадзьеўна (Маскоўскае РУУС, Акрэсціна)
  11. Грэцкая Яўгенія Міхайлаўна (Партызанскі РУУС)
  12. Дабрыян Святлана Васільеўна (Партызанскае РУУС, Акрэсціна)
  13. Зелянкевіч Эмілія Леанідаўна (Маскоўскае РУУС, Акрэсціна)
  14. Касабуцкая Юлія Анатольеўна (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаная)
  15. Карпіцкая Кацярына Аляксандраўна (журналістка "Нашай Нівы", ІЧУ Акрэсціна)
  16. Каршунова Таццяна Міхайлаўна (Маскоўскае РУУС, адпушчаная)
  17. Кляўко Юлія Эдуардаўна (Партызанскі РУУС)
  18. Коўган Кацярына Антонаўна (Партызанскі РУУС)
  19. Кужоўнік Ніна Сяргеўна (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаная)
  20. Літвінко Ніна Генадзьеўна (Заводскае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
  21. Малочка Крысціна Сяргееўна (Кастрычніцкае РУУС, адпушчаная)
  22. Марозік Анастасія Аляксандраўна (Кастрычніцкае РУУС, ІЧУ Акрэсціна)
  23. Мілаш Крысціна Генадзьеўна
  24. Нікала-Асад Кацярына Аляксандраўна (Маскоўскае РАУС, адпушчаная)
  25. Нікітаровіч Юлія (Партызанскае РУУС, Акрэсціна)
  26. Пакала Ганна Васільеўна (адпушчана)
  27. Папкоў Раман (журналіст "МБХ медыя", ЦІП Акрэсціна)
  28. Патапава Вольга Аляксандраўна
  29. Рапаўчук Алена Віктараўна (Партызанскі РУУС)
  30. Саламаха Святлана Пятроўна (Партызанскі РУУС, Акрэсціна)
  31. Сіліч Аляксандр Аркадзьевіч (журналіст, Партызанскі РУУС, вызвалены)
  32. Сямёнава Вера Іванаўна (Маскоўскае РУУС, адпушчаная)
  33. Ткач Сяргей Аляксандравіч (Акрэсціна)
  34. Чульцова Дар'я Дзмітрыеўна (журналістка, Партызанскі РУУС, вызвалена)

Затрыманні ў рэгіёнах і мінскіх дварах

Праваабаронцам "Вясны" паведамілі, што пасля дваравого канцэрта на вул. Есеніна каля 19:30 быў затрыманы музыка Павел Аркелян. Яго даставілі ў Маскоўскае РУУС.

Увечары пасля канцэрту ў двары на Каменнай горцы затрымалі гурт «Рэха» разам з ягоным лідарам Андрусём Такіндангам. Музыкаў забралі проста з таксі.

«Некалькі бусаў з чорнымі сілавікамі заблакавалі машыну Яндэкс.таксі. Увесь гурт забралі», – пішуць гледачы "Белсата".

Таксама затрыманы ўдзельнікі гурта – Ігар Асідчанка, Кастусь Лісецкі, Леанід Паўлёнак. Паведамляецца, што чатыры музыкі з музычнымі інструментамі даставілі ў Фрунзенскае РУУС.

7 лістапада ў Брэсце затрыманы Пётр Папчэнка. Паспеў даслаць смс "мяне забралі", цяпер тэлефон недасяжны. Абставіны затрымання пакуль невядомыя.

Увечары ў Камянцы затрыманыя мінімум пяцёра: Аксана Старун, Дзяніс Цэлых, Юлія Меліхава, Аляксандра Гушча, Зміцер Кавалюк. Як піша "Брэсцкая вясна", прычына затрымання пакуль невядомая.

У Магілёве 7 лістапада затрыманы Пухаў Артур Рустамавіч.

Інфармацыя дапаўняецца.

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства