Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

23.12.2011 Журналістка Intex-press стала пераможцай конкурсу на тэму смяротнага пакарання

Конкурс для журналістаў, якія пішуць на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання, БАЖ праводзіў разам з маскоўскім офісам Міжнароднай турэмнай амністыі (PRI). Артыкул баранавічскай журналісткі Наталлі Семяновіч атрымаў высокую адзнаку маўскоўскіх экспертаў, якія ўваходзілі ў склад журы конкурсу.

Старшыня Канстытуцыйнага суду адказаў праваабаронцу

19.12.2011 Старшыня Канстытуцыйнага суду адказаў праваабаронцу

Эдуард Баланчук пабываў на асабістым прыёме старшыні Канстытуцыйнага суду Пятра Міклашэвіча 7 снежня. Зварот датычыўся прысуду, вынесенаму па справе выбуху ў метро, у ім праваабаронца прасіў прыняць усе меры па недапушчэнню смяротнага пакарання ў адносінах да асуджаных.

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу маці Кавалёва

16.12.2011 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу маці Кавалёва

15 сьнежня Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў індывідуальнае паведамленьне аб парушэньні права на жыцьцё і права на справядлівы суд, якое накіравала маці асуджанага да растрэлу Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва. Справа зарэгістраваная пад № 2120/2011.

16.12.2011 Родныя асуджанага на сьмерць Кавалёва зьвярнуліся ў ААН

Маці і сястра асуджанага да сьмяротнага пакараньня аднаго з двух асуджаных па справе аб тэракце ў мінскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва накіравалі індывідуальнае паведамленьне аб парушэньні права на жыцьцё ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Толькі 19 % чытачоў газеты “Intex-press” лічаць пакаранне Канавалаву і Кавалёву адпавядаючым злачынству

16.12.2011 Толькі 19 % чытачоў газеты “Intex-press” лічаць пакаранне Канавалаву і Кавалёву адпавядаючым злачынству

53 % наведвальнікаў сайта лічаць, што іх віна ў судзе не была даказана, а 18 % удзельнікаў апытання паведамілі, што яны супраць смяротнага пакарання. Каля 8 % чытачаў газеты “Intex-press” пакуль не вызначыліся ў сваім рашэнні.

15.12.2011 Праваслаўная царква: Адмова ад смяротнага пакарання выключае здзяйсненне непапраўнай памылкі

Прэс-служба Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы распаўсюдзіла прэс-рэліз "Хрысціянскае стаўленне да праблемы смяротнага пакарання".

Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў не павінны быць пакараныя смерцю!

14.12.2011 Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў не павінны быць пакараныя смерцю!

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека рэзка асуджае смяротныя прысуды, вынесеныя Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.

14.12.2011 Уладзіслаў Кавалёў напісаў прашэнне пра памілаванне

Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, перадае interfax.by. Таксама прадстаўнік Генпракуратуры заявіў, што наглядныя скаргі асуджаныя пакуль не падалі.

Амбасадару Рэспублікі Беларусь у Польшчы перадалі больш за 500 зваротаў аб памілаванні Канавалава і Кавалёва

14.12.2011 Амбасадару Рэспублікі Беларусь у Польшчы перадалі больш за 500 зваротаў аб памілаванні Канавалава і Кавалёва

Пяцьсот чатырнаццаць чалавек, у тым ліку экс-старшыня Канстытуцыйнага савета Францыі, падпісала зварот да Прэзідэнта Лукашэнкі аб памілаванні асуджаных да смяротнага пакарання ў Беларусі.

Пісьменьнікі выказалі сваё стаўленьне да палітвязьняў і сьмяротнага пакараньня

13.12.2011 Пісьменьнікі выказалі сваё стаўленьне да палітвязьняў і сьмяротнага пакараньня

Удельнікі ХVІ З’езда Саюз беларускіх пісьменнікаў, які адбыўся 10 сьнежня ў Менску, прынялі некалькі заяў, у якіх выказалі сваю пазіцыю адносна грамадска-палітычнай сітуацыі, што склалася ў краіне ў апошні час.

13.12.2011 Дэпутат: Калі б не тэракт, ужо б абмяркоўвалі мараторый на смяротную кару

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка тлумачыць, чаму ён супраць смяротнага пакарання і чаму прысуд Канавалаву і Кавалёву – законны.

Маці асуджанага за тэракт Уладзіслава Кавалёва піша скаргі

12.12.2011 Маці асуджанага за тэракт Уладзіслава Кавалёва піша скаргі

“Асобнай праблемай паўстала атрыманне даверанасці на вядзенне справаў сына. Адвакат перадаў яе ў СІЗА КДБ, каб там яе заверылі. Мне перадалі, што я змагу атрымаць дакумент 8 снежня ў 10 раніцы ў бюро прапускоў. Аднак у належны час мы туды прыйшлі і пачулі, што ні пра якую даверанасць там не ведаюць".

Віцебскія газеты зноў заклікаюць “не шкадаваць тэрарыстаў”

12.12.2011 Віцебскія газеты зноў заклікаюць “не шкадаваць тэрарыстаў”

У абласной газеце “Віцебскі рабочы” з’явіўся чарговы артыкул “Тэрарызм з “добрым” тварам”, перадрукаваны з інтэрнэту. Аўтар папракае залішняй гуманнасцю ўсіх тых, хто пратэстуе супраць смяротнае кары для абвінавачанах за тэракт у мінскім метро ўраджэнцаў Віцебску Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.

165 тысяч петыцый за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі адпраўленыя ў Адміністрацыю прэзідэнта па пошце

09.12.2011 165 тысяч петыцый за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі адпраўленыя ў Адміністрацыю прэзідэнта па пошце

“Міжнародная амністыя” патрабуе ад Аляксандра Лукашэнкі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ад гэтым заявіла 9 снежня на адмысловай прэс-канферэнцыі даследчык гэтай арганізацыі Хэза Макгіл.

Сумесная прэс-канферэнцыя Amnesty International і кампаніі  “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”

09.12.2011 Сумесная прэс-канферэнцыя Amnesty International і кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”

Прадстаўнікі Amnesty International і кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня” 9 сьнежня ў Менску правядуць прэс-канферэнцыю, прысвечаную сумесным дзеяньням грамадзянскай і праваабарончай супольнасці па адмене альбо ўвядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства