Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

Сумесная прэс-канферэнцыя Amnesty International і кампаніі  “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”

09.12.2011 Сумесная прэс-канферэнцыя Amnesty International і кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”

Прадстаўнікі Amnesty International і кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня” 9 сьнежня ў Менску правядуць прэс-канферэнцыю, прысвечаную сумесным дзеяньням грамадзянскай і праваабарончай супольнасці па адмене альбо ўвядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.

Віцебская газета “Народнае слова” спрабуе ўплываць на землякоў Канавалава і Кавалёва

09.12.2011 Віцебская газета “Народнае слова” спрабуе ўплываць на землякоў Канавалава і Кавалёва

Каб пераканаць нязгодных са смяротным прысудам Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, абласная газета перадрукавала ананімны артыкул з сайта predateli.com -- вядомага ў інтэрнэт-прасторы распаўсюдніка паклёпніцкіх матэрыялаў. Пры гэтым ананімны артыкул з інтэрнэту займеў “аўтара”.

08.12.2011 Польскія праваабаронцы просяць Лукашэнку памілаваць Канавалава і Кавалёва

З адпаведнай заявай да беларускага кіраўніка звярнуўся Хельсінскі фонд правоў чалавека і група “Гарызонт — супраць смяротнага пакарання”, паведамляе "Еўрарадыё".

08.12.2011 Беларускія вернікі супраць смерці Канавалава і Кавалёва

Каля двух дзясяткаў вернікаў, якія праводзяць штодзённыя малітвы ля Чырвонага касьцёла, звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з нагоды вынясення смяротнага пакарання Канавалаву і Кавалёву і галадоўкі Святланы Чорнай.

07.12.2011 30 тысяч іспанцаў выступілі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Яны патрабуюць адмяніць смяротнае пакаранне Канавалаву і Кавалёву і пачаць новае расследаванне.

Пацыент Багушэўскага “сухотнага” шпіталю  гатовы пайсці на смерць замест “віцебскіх тэрарыстаў”

06.12.2011 Пацыент Багушэўскага “сухотнага” шпіталю гатовы пайсці на смерць замест “віцебскіх тэрарыстаў”

Свой зварот інвалід другой групы Валер Ганчарэнка накіраваў і да Аляксандра Лукашэнкі. У ім спадар Ганчарэнка разважае пра тое, што мае смяротную хваробу, і таму не шкадуе свайго жыцця і гатовы, каб яго расстралялі замест асуджаных за тэрарызм, бо не верыць у справядлівасць прысуду.

06.12.2011 Шматдзетная маці ў цэнтры Мінску пратэставала супраць смяротнай кары

Своеасаблівы перфоманс зладзіла шматдзетная маці Таццяна Гацура разам з двума сваімі сынамі.

06.12.2011 Праваабаронцы просяць кіраўніка Вярхоўнага суда Беларусі ўнесці пратэст на рашэнне аб смяротнай кары Канавалава і Кавалёва

Праваабаронцы просяць старшыню Вярхоўнага суда (ВС) Беларусі Валянціна Сукалу ўнесці пратэст на рашэнне суда аб прымяненні выключнай меры пакарання (смяротнай кары) у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

02.12.2011 Зянон Пазняк пра смяротнае пакаранне

"У падрэжымнай Беларусі захоўваецца клясычная праўная сыстэма справядлівасьці ў дачыненьні да забойства і сымэтрычны прынцып адплаты, нягледзячы на тое, што рэжымная судовая сыстэма практычна поўнасьцю страціла сваю самастойнасьць і ператварылася ў рэпрэсіўную машыну ў руках узурпатара ўлады".

02.12.2011 Паэт Строцаў просіць расстраляць яго разам з Кавалёвым і Канавалавым

Паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў звярнуўся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з вынясеннем смяротнага прысуду абвінавачаным у выбуху ў мінскім метро.

01.12.2011 У Латвіі адменена сьмяротнае пакараньне

Сэйм Латвіі ў чацьвер прыняў у трэцім і канчатковым чытаньні папраўкі да законаў, якія адмяняюць ў краіне сьмяротнае пакараньне.

“Міжнародная амністыя” асудзіла сьмяротны вырак Канавалаву і Кавалёву

01.12.2011 “Міжнародная амністыя” асудзіла сьмяротны вырак Канавалаву і Кавалёву

“Міжнародная амністыя” выступіла з асуджэньнем сьмяротнага выраку, вынесенага 30 лістапада Дзьмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву па крымінальнай справе аб красавіцкім тэракце ў Менску.

Любоў Кавалёва просіць увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне

01.12.2011 Любоў Кавалёва просіць увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне

Сёньня апоўдні Любоў Кавалёва, маці асуджанага да растрэлу Уладзіслава Кавалёва аднясе ў Адміністрацыю прэзідэнта ліст, адрасаваны Аляксандру Лукашэнку.

01.12.2011 Кэтрын Эштан выказала шкадаванне з нагоды прысуду ў Мінску

«Вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан шкадуе, што Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў ў сераду Канавалава і Кавалёва да смяротнага пакарання і выказвае спадзяванне, што іх права на абскарджанне прысуду можа быць цалкам рэалізаванае, — такую заяву зрабіла Мая Качыянчыч, прэс-сакратарка Вярхоўнага прадстаўніка ЕС у справах знешняй палітыкі Кэтрын Эштан.

01.12.2011 "Ёсьць прыкметы крымінальнага злачынства — заведама неправасуднага рашэньня"

30 лістапада першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў прыгаварыў да сьмяротнага пакараньня Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Іх прызналі вінаватымі ў шэрагу выбухаў, у тым ліку ў выбуху на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ў Менску сёлета 11 красавіка. Тады загінула 15 чалавек, больш за 200 былі параненыя. Сваімі ўражаньнямі ад працэсу і ад сёньняшняга выраку з Радыё Свабода падзяліўся падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Валер Костка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства