Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

01.02.2012 Кавалёў азнаёміўся з пратаколамі судовага паседжаньня

Адзін з асуджаных на сьмяротнае пакараньне па справе аб тэракце ў менскім мэтро Уладзіслаў Кавалёў і ягоны адвакат скончылі знаёміцца з пратаколамі судовага паседжаньня.

01.02.2012 БХК накіраваў у камісію па памілаванні ліст у абарону асуджаных

Прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэта дабіваюцца права прысутнічаць на паседжанні камісіі па памілаванні, якая будзе разглядаць справу прызнаных вінаватымі ў тэрарызме і прысуджаных да смяротнага пакарання Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

30.01.2012 Еўрапарламентары патрабуюць адмяніць смяротную кару Кавалёву і Канавалаву

З такой заявай выступілі дэпутаты Еўрапарламента Лайма Андрыкейне ад Літвы і Эдуард Кукан, былы міністр замежных справаў Славакіі.

27.01.2012 Канавалаў адмовіўся падаваць прашэньне аб памілаваньні

25-гадовы Дзьмітрый Канавалаў прызнаў прысуд адносна сябе законным і адмовіўся падаваць прашэньне аб памілаваньні.

27.01.2012 Дзмітрый Канавалаў не сустракаўся з бацькамі

Прынаміс, адвакату "смяротніка" Канавалава нічога пра гэта не вядома.

Фестываль дакументальных фільмаў на тэму смяротнага пакарання

26.01.2012 Фестываль дакументальных фільмаў на тэму смяротнага пакарання

У межах канферэнцыі “Развіццё сістэмы крымінальнага правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь” 27 студзеня ў Менску пройдзе Фестываль дакументальных фільмаў на тэму смяротнага пакарання.

25.01.2012 Генеральны сакратар СЕ: Наяўнасць у Беларусі смяротнага пакарання пазбаўляе яе статусу ў ЕС

25 студзеня ў Страсбургу (Францыя) генеральны сакратар Савета Еўропы Торб’ерн Ягланд заклікаў беларускія ўлады не прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды ў адносінах да абвінавачаных у здзяйсненні тэракту ў мінскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

20.01.2012 Маці Уладзіслава Кавалёва наведала Еўрапарламент

Любоў Кавалёва 19 студзеня ў Брусэлі сустрэлася з дэпутатамі Еўрапарламента. Мэта візіта — праінфармаваць парламентарыяў аб сітуацыі вакол яе сына.

16.01.2012 Маці Уладзіслава Кавалёва разлічвае на атрыманне спатканняў з сынам для сябе і дачкі

16 студзеня маці прыгаворанага да смяротнай кары за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва перадасць у следчы ізалятар КДБ заяву на спатканні з сынам. Як паведаміла Любоў Кавалёва, яна разлічвае атрымаць дазволы на сустрэчы з Уладзіславам спачатку для яго сястры Таццяны, а потым для сябе.

11.01.2012 Любоў Кавалёва зьвернецца ў Вярхоўны суд, каб спаткацца з сынам

Маці прыгаворанага да сьмяротнага пакараньня за саўдзел у тэрарызьме Ўладзіслава Кавалёва перадасьць у Вярхоўны суд Беларусі чарговую заяву на спатканьне з сынам.

Тэкст прысуду Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, якіх чакае вышэйшая мера пакараньня

11.01.2012 Тэкст прысуду Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, якіх чакае вышэйшая мера пакараньня

Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, якіх 30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд Беларусі асудзіў да сьмяротнага пакараньня за выбухі на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў красавіку 2011 году і ў ліпені 2008 году ў Менску на Дзень Рэспублікі, а таксама за шэраг больш дробных выбухаў, чакаюць вырашэньня свайго лёсу ў камеры сьмяротнікаў.

04.01.2012 Уладзіслаў Кавалёў і яго абаронца пачнуць знаёміцца з пратаколамі судовых пасяджэнняў

Прыгавораны да смяротнай кары за саўдзел у тэрарызме Уладзіслаў Кавалёў і яго адвакат Станіслаў Абразей павінны 4 студзеня пачаць азнаямленне з пратаколамі судовых пасяджэнняў. Гэта працэдура завершыцца 16 студзеня.

У Бабруйску будуць збіраць подпісы за адмену смяротнага пакарання

28.12.2011 У Бабруйску будуць збіраць подпісы за адмену смяротнага пакарання

Ужо ў пачатку студзеня ў Бабруйску пачнецца збор подпісаў за адмену смяротнага пакарання. Каардынаваць працэс будзе малады сябра БХД Максім Рыжкевіч. МБХД вырашылі пачаць збор подпісаў за мараторый на смяротнае пакаранне каб данесці да ўладаў, што насмрэч шмат беларусаў выступаюць за пазітыўныя змены ў заканадаўстве.

28.12.2011 БХК звярнулася ў камісію па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце

Старшыня РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Алег Гулак звярнуўся ў Камісію па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з просьбай аб запрашэнні прадстаўніка БХК на паседжанне Камісіі.

23.12.2011 Журналістка Intex-press стала пераможцай конкурсу на тэму смяротнага пакарання

Конкурс для журналістаў, якія пішуць на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання, БАЖ праводзіў разам з маскоўскім офісам Міжнароднай турэмнай амністыі (PRI). Артыкул баранавічскай журналісткі Наталлі Семяновіч атрымаў высокую адзнаку маўскоўскіх экспертаў, якія ўваходзілі ў склад журы конкурсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства