Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

Сёння Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу родных Уладзіслава Кавалёва

26.08.2013 Сёння Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу родных Уладзіслава Кавалёва

26 жніўня Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу маці і сястры Уладзіслава Кавалёва, аднаго з двух расстраляных па абвінавачанні ва ўчыненні тэракту ў мінскім метро, на дзеянні дзяржорганаў, якія адмаўляюцца раскрыць месца яго пахавання.

Фільм "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"

20.08.2013 Фільм "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"

Праваабаронцы і грамадскія дзеячы, абвінавачваемыя і іх сваякі звяртаюць увагу на недасканаласць судовай сістэмы, наяўнасць катаванняў у беларускіх турмах, адсутнасць прэвентыўнага эфекту смяротнага пакарання. І заклікаюць адмовіцца дзяржаву ад найвышэйшай меры пакарання.

Валянцін Стэфановіч. “Таямніцы следства” Рыгора Юзэпчука

15.08.2013 Валянцін Стэфановіч. “Таямніцы следства” Рыгора Юзэпчука

Калі ўважліва прагледзець сюжэт “Таямніцы следства” на нацыянальным тэлеканале “ Беларусь -1”, можна зрабіць выснову, што абодва сукамернікі асуджанага да смяротнага пакарання Рыгора Юзэпчука належалі да катэгорыі асуджаных з “нізкім сацыяльным статусам”. Дык вось у мяне ўзнікла пытанне: а што ў такой камеры рабіў Рыгор Юзэпчук?

Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва праз суд спадзяюцца даведацца пра месца ягонага пахавання

19.07.2013 Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва праз суд спадзяюцца даведацца пра месца ягонага пахавання

Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр – маці і сястра асуджанага да смяротнага пакарання і расстралянага Уладзіслава Кавалёва, звярнуліся ў суд Кастрычніцкага раёна сталіцы са скаргай на неправамерныя дзеянні Дэпартамента выканання пакаранняў, Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржбяспекі.

Смяротны прысуд Рыгору Юзэпчуку пакінуты ў сіле

18.07.2013 Смяротны прысуд Рыгору Юзэпчуку пакінуты ў сіле

У ліпені 2012-га года ў Магілёўскай турме двое зняволеных забілі свайго сукамерніка. Абвінаваўчы прысуд ім вынесены 25 красавіка 2013 года Магілёўскім аблсудом.

Генадзь Давыдзька: Аўтары “Таямніцаў следства” дапусцілі неабачлівасць, але не мэтанакіравана

09.07.2013 Генадзь Давыдзька: Аўтары “Таямніцаў следства” дапусцілі неабачлівасць, але не мэтанакіравана

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька даслаў адказ на зварот намесніка старшыні ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча аб недапушчальнасці праяваў знявагі з боку журналістаў тэлеканала “Беларусь 1” да асобаў цыганскай нацыянальнасці.

БХК накіраваў у Вярхоўны Суд заключэнне па справе Рыгора Юзэпчука

08.07.2013 БХК накіраваў у Вярхоўны Суд заключэнне па справе Рыгора Юзэпчука

У ліпені 2012-га года ў Магілёўскай турме двое зняволеных забілі сукамерніка. Абвінаваўчы прысуд ім вынесены 25 красавіка 2013 года Магілёўскім аблсудом. Адзін са зняволеных, Рыгор Юзэпчук, асуджаны да выключнай меры пакарання - расстрэлу.

04.07.2013 Прысуджаны да расстрэлу гамяльчук падаў касацыйную скаргу

Маці прысуджанага да расстрэлу гамельчука Аляксандра Грунова падала касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд. У межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" жанчыну наведаў Леанід Судаленка.

Гомель: праваабаронцы дапамагаюць рыхтаваць скаргу ў Камітэт ААН па справе асуджанага да смяротнага пакарання

03.07.2013 Гомель: праваабаронцы дапамагаюць рыхтаваць скаргу ў Камітэт ААН па справе асуджанага да смяротнага пакарання

Праваабаронца Леанід Судаленка сустрэўся з маці асуджанага да вышэйшай меры пакарання гамяльчаніна Аляксандра Грунова. Абмяркоўвалася пытанне вычарпання ўсіх эфектыўных сродкаў прававой абароны ўнутры краіны для падачы індывідуальнай скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН.

28.06.2013 Самасейка: Адмену сьмяротнага пакараньня будзем вырашаць step by step

Сёньня старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка распавёў журналістам пра вынікі свайго ўдзелу ў сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

Паўднёваамерыканцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

28.06.2013 Паўднёваамерыканцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» (Amnesty International) у Парагваі арганізавала ў сваім рэгіёне кампанію супраць сакрэтнасці, якая суправаджае смяротнае пакаранне ў Беларусі

Беларускія дэпутаты абмяркуюць у Страсбургу смяротную кару

25.06.2013 Беларускія дэпутаты абмяркуюць у Страсбургу смяротную кару

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка і Аляксандр Зазуля прымуць удзел у паседжанні камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі.

25.06.2013 Беларускія дэпутаты абмяркуюць у Страсбургу смяротную кару

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка і Аляксандр Зазуля прымуць удзел у паседжанні камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі.

Мітрапаліт Філарэт: «Мы, хрысціяне, не можам апраўдваць смяротнае пакаранне»

24.06.2013 Мітрапаліт Філарэт: «Мы, хрысціяне, не можам апраўдваць смяротнае пакаранне»

У Доме міласэрнасці прайшоў круглы стол "Рэлігія і сьмяротнае пакаранне", арганізаваны Саветам Еўропы ў супрацоўніцтве з беларускай дзяржавай.

Рок за правы чалавека: Уладзімір Пугач – супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

20.06.2013 Рок за правы чалавека: Уладзімір Пугач – супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Госць выпуска праваабарончага падкаста – Уладзімір Пугач, лідэр гурта J:Морс. Музыка завітаў да праваабаронцаў, каб у нязмушанай атмасферы проста пагаварыць пра важнае. І гэтым візітам ён засведчыў сваю глыбокую перакананасць у тым, што смяротнай кары няма месца ў сучасным грамадстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства