Навіны на тэму: смяротнае пакаранне

У Бярозе запланаваны пікет супраць смяротнага пакарання

26.09.2013 У Бярозе запланаваны пікет супраць смяротнага пакарання

Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна, а таксама грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч вырашылі паўтарыць спробу атрымаць дазвол на пікет на 10 кастрычніка. Мэта масавага мерапрыемства: выказванне пратэсту супраць ужывання смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусі.

Беларускія музыкі: Пакаранне для злачынцаў павінна быць, але не смерцю

25.09.2013 Беларускія музыкі: Пакаранне для злачынцаў павінна быць, але не смерцю

Беларускія рокеры рыхтуюцца да прэзентацыі новага сумеснага праекта "Апошні Золак". Яго ўдзельнікі разважаюць для TUT.BY пра праблемы грамадства, злачынствы і пакаранні, каштоўнасці жыцця і прыадчыняюць заслону таямніцы над зместам праекта.

Гродненскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет супраць смяротнага пакарання

25.09.2013 Гродненскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет супраць смяротнага пакарання

Заява пададзена на 10 кастрычніка бягучага году – у Сусветны дзень змагання супраць смяротнага пакарання праваабаронцы хочуць інфармаваць насельніцтва пра сітуацыю са смяротным пакараннем у свеце і ў Беларусі і патрабаваць адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

24.09.2013 Святары абмяркоўваюць тэму смяротнага пакарання

Смяротнае пакаранне абмяркоўваюць у Менску каталіцкія, праваслаўныя ды пратэстанцкія святары. Нават святарам ёсць пра што дыскутаваць, адзначыла ў нашым эфіры прадстаўніца Беларускага Хельсінскага камітэту Юлія Хлашчанкова.

Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны прысуд Паўлу Селюну

17.09.2013 Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны прысуд Паўлу Селюну

Сёння адбыўся разгляд касацыйнай скаргі абвінавачваемага на рашэнне Гродзенскага абласнога суда аб прымяненні выключнай меры пакарання. Вярхоўны суд вынес вызначэнне пакінуць у сіле прысуд першай інстанцыі.

Маці асуджанага да растрэлу: «Хачу выратаваць сына ад смерці»

16.09.2013 Маці асуджанага да растрэлу: «Хачу выратаваць сына ад смерці»

17 верасня Вярхоўны суд вынесе канчатковы вердыкт па справе 23-гадовага Паўла Сялюна. Ён прызнаны вінаватым у забойстве жонкі і яе каханка.

Беларускія музыкі супраць смяротнага пакарання

11.09.2013 Беларускія музыкі супраць смяротнага пакарання

На пачатку кастрычніка вядомыя беларускія музыкі прадставяць новы супольны праект “Апошні золак”, у якім возьмуць удзел Лявон Вольскі, Ганна Хітрык, Зміцер Вайцюшкевіч ды іншыя выканаўцы.

Віктар Адзіночанка: “Рэлігійнае стаўленне да смяротнага пакарання - гэта справа не пачуццяў, гэта справа веры”

11.09.2013 Віктар Адзіночанка: “Рэлігійнае стаўленне да смяротнага пакарання - гэта справа не пачуццяў, гэта справа веры”

Пра смяротнае пакаранне з пункту гледжання хрысціянскай этыкі распавядае Віктар Адзіночанка - рэлігіязнаўца, дацэнт кафедры філасофіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Віктар Адзіночанка не толькі выкладае рэлігіязнаўства, але і з’яўляецца сябрам Беларускага Хельсінкскага камітэту - эксперт па свабодзе сумлення.

Абвінавачаны ў жорсткім забойстве дзяўчыны ў Рэчыцы змешчаны пад варту

11.09.2013 Абвінавачаны ў жорсткім забойстве дзяўчыны ў Рэчыцы змешчаны пад варту

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі працягваецца расследаванне абставінаў забойства дзяўчыны ў Рэчыцы 29 жніўня.

З'явілася другая частка фільму з цыклу "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"

05.09.2013 З'явілася другая частка фільму з цыклу "Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання"

Пра спецыфіку дзейнасці і псіхалагічны стан людзей, якія выконваюць смяротныя прысуды, распавядае Алег Алкаеў. Таксама ў фільме гучыць меркаванне праваабаронцы Валянціна Стэфановіча і псіхіятра Валдаса Банайціса.

Мінскі гурт Crowblack прысвяціў песню нявінна асуджаным на смяротнае пакаранне

04.09.2013 Мінскі гурт Crowblack прысвяціў песню нявінна асуджаным на смяротнае пакаранне

Мінскі гурт Crowblack прадставіў на Ultra -Music песню «Burning Cage of Justice» . Песня распавядае пра нявінна асуджаных на смяротнае пакаранне людзях.

Маці асуджанага на смяротнае пакаранне звярнулася да кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы

03.09.2013 Маці асуджанага на смяротнае пакаранне звярнулася да кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы

Тамара Сілюн заклікае Філарэта звярнуцца да прэзідэнта Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні і адмене смяротнага пакарання ў дачыненні да яе сына.

Стала вядома дата касацыі па смяротнаму прысуду жыхару Гомеля

02.09.2013 Стала вядома дата касацыі па смяротнаму прысуду жыхару Гомеля

Разгляд касацыйнай скаргі асуджанага да вышэйшай меры пакарання Аляксандра Грунова і яго адваката Сяргея Краснова прызначаны на раніцу 18 кастрычніка бягучага года ў судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда.

Суд у чарговы раз адмовіўся разглядаць скаргу родных расстралянага Уладзіслава Кавалёва

26.08.2013 Суд у чарговы раз адмовіўся разглядаць скаргу родных расстралянага Уладзіслава Кавалёва

Суддзя Аксана Будоўская пагадзілася з высновамі суда Кастрычніцкага раёна Мінска аб тым, што разгляд дадзенага звароту не падведамасны агульным судам Беларусі. Па словах адваката Кавалёвай і Казяр Сяргея Галубка, у дадзеным выпадку парушана канстытуцыйнае права кожнага на судовую абарону.

Флэш-моб супраць смяротнага пакарання ў Цурыху

26.08.2013 Флэш-моб супраць смяротнага пакарання ў Цурыху

Amnesty International (“Міжнародная амністыя”) зладзіла 24 жніўня ў Цурыху флэш-моб супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства