Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
27.08.2020 ЕС і Канада заклікалі ўлады Беларусі выконваць узятыя міжнародныя абавязацельствы
Высокі прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль і міністр замежных спраў Канады Франсуа-Філіп Шампань выступілі з сумеснай заявай, у якой нагадалі ўладам Беларусі аб узятых міжнародных абавязацельствах, у тым ліку ў межах АБСЕ.
26.08.2020 МЗС Літвы уключыў у "чорны спіс" 118 службовых асобаў, а ЕС не мае намеру спускаць на тармазах парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
МЗС Літвы прапануе ўвесці нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да службовых асобаў Беларусі, а МЗС ФРГ заявіў, што Еўразвяз не мае намеру "пакідаць без адказу сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і асноватворных прынцыпаў дэмакратыі".
24.08.2020 "Хопіць весці падвойную гульню". Грыбаўскайтэ прапанавала жорстка адказаць на злачынства супраць чалавечнасці ў Беларусі
Свет больш не можа весці падвойную гульню з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, яго трэба палітычна і дыпламатычна ізаляваць, заявіла экс-прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ.
19.08.2020 Еўрасаюз не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і вылучае 53 млн еўра для падтрымкі беларускага народу
Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краін ЕС не прызнаюць вынікаў выбараў прэзыдэнта Беларусі, паведамляе Радыё Свабода. Пра гэта 19 жніўня, заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель па выніках надзвычайнага саміту ў Брусэлі.
19.08.2020 У Віталя Шклярава з'явіўся "хросны" бацька
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую арганізавала швейцарска-нямецкае праваабарончае НДА “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, дэпутат нямецкага Бундэстага Эрхард Грундль запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызвалення беларускага палітвязня Віталя Шклярава.
15.08.2020 Сумесная заява дэпутатаў Еўрапарламента Роберта Бедроня і Петраса Аўштрэвічуса з нагоды адмовы ва ўездзе ў Беларусь
14 жніўня Еўрадэпутаты павінны былі прыляцець у Беларусь, на заўтра былі запланаваныя сустрэчы з журналістамі, якія асвятляюць акцыі пратэсту. Але палітыкаў не пусцілі ў Беларусь. Аднаго з іх не ўпусцілі ў краіну без тлумачэння прычын, а другога ў Вільні не зарэгістравалі на рэйс у Менск, паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
12.08.2020 Еўрасаюз: Выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі
Высокі прадстаўнік ад імя Еўрапейскага саюза выступіў з заявай з нагоды прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, гаворыцца на афіцыйным сайце ЕС.
10.08.2020 Прадстаўнікі ЕС: Заклікаем неадкладна вызваліць усіх затрыманых цягам мінулай ночы
Вярхоўны прадстаўнік, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага саюзу Жазэп Барэль і камісар па пытаннях добрасуседства і пашырэння ЕС Олівер Варгей прынялі 10 жніўня сумесную заяву аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі,
10.08.2020 Польшча ініцыявала надзвычайны саміт Еўрасаюзу па Беларусі
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі звярнуўся да кіраўніка Еўрапейскага савета Шарлю Мішэлю і кіраўніку Еўрапейскай камісіі Уршулі фон дэр Ляйен, паведаміў афіцыйны прадстаўнік польскага ўрада Пётр Мюлер.
07.08.2020 Заява Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль выступіў з заявай напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у якой заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і гарантаваць рэалізацыю кандыдатамі палітычных правоў, паведамляецца на сайце Еўрапейскага саюза.
24.07.2020 Кампанія салідарнасці працягваецца. “Хросныя” з’явіліся ў Статкевіча, Севярынца і Ушака
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай правабарончай арганізацыяй Libereco, яшчэ тры дэпутаты сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў.
24.07.2020 Еўрасаюз заклікаў Беларусь вызваліць ўсіх палітычных актывістаў
Еўропа занепакоеная сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і заклікае вызваліць палітычных актывістаў.
21.07.2020 Назіральнікі ад ПАСЕ не прыедуць на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) не будзе весці назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, пішуць naviny.by са спасылкай на прэс-службу арганізацыі.
16.07.2020 Шэраг краінаў выказаў занепакоенасць ходам перадвыбарнай кампаніі, а таксама масавымі затрыманнямі ў Беларусі
16 ліпеня Літва, ЗША і Вялікабрытанія выказалі сваё стаўленне да бягучай перадвыбарнай кампаніі і массавых затрыманняў мірных дэманстрантаў і журналістаў у Беларусі.
15.07.2020 Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ ўпершыню не прыляцяць у Беларусь на выбары — не атрымалі запрашэнне ад МЗС
Дырэктарка Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) праінфармавала МЗС Беларусі аб тым, што адсутнасць запрашэння ад афіцыйнага Мінска не дазваляе БДІПЧ назіраць за ходам выбарчага працэсу.