viasna on patreon

МЗС Літвы уключыў у "чорны спіс" 118 службовых асобаў, а ЕС не мае намеру спускаць на тармазах парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

2020 2020-08-26T17:43:19+0300 2020-08-26T17:43:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/litva-eu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе ўвесці Нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да службовых асобаў, адказных за фальсіфікацыю выбараў і празмернае прымяненне сілы супраць мірных пратэстоўцаў у Беларусі. Пра гэта пішуць naviny.by.

Дарадца кіраўніка МЗС Літвы Раса Якілайтэне заявіла:

"Міністэрства замежных справаў перадало ў Міністэрства ўнутраных спраў ўдакладнены спіс. Цяпер у ім 118 асобаў, на якіх прапануецца накласці санкцыі".

Асобам, уключаным у чорны спіс, будзе забаронены ўезд у Літву. Канчатковае рашэнне прыме міністр унутраных спраў Рыта Тамашунене.

Падрыхтоўкай санкцыйнага спісу ў дачыненні да беларускіх службовых асобаў займаецца цяпер і Еўрапейскі Саюз. Чакаецца, што гэтае пытанне будзе абмеркавана падчас нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС 27-28 жніўня ў Берліне.

Таксама партал навінаў паведамляе, што кіраўнік нямецкай дыпламатыі асудзіў дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да пратэстоўцаў.

Са слоў міністра замежных спраў ФРГ Хайка Мааса, Еўрасаюз не мае намеру "пакідаць без адказу сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і асноватворных прынцыпаў дэмакратыі".

Мірныя дэманстранты ў Беларусі патрабуюць не больш, але і не менш, чым дыялогу з уласнай уладай, заўважыў Маас.

Ён назваў абсалютна непрымальнымі затрыманні, допыты і запалохванні членаў створанага па ініцыятыве Святланы Тіханоўскай Каардынацыйнага савета для трансферу улады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства