Навіны на тэму: пракуратура

Працоўныя групы пракуратуры будуць назіраць за выкананнем выбарчага заканадаўства 

04.08.2020 Працоўныя групы пракуратуры будуць назіраць за выкананнем выбарчага заканадаўства 

У пракуратурах усіх узроўняў стварылі працоўныя групы для нагляду за выкананнем заканадаўства аб выбарах, паведаміў намеснік генпракурора Аляксандар Лашын на сустрэчы з кіраўніцтвам штабу місіі назіральнікаў ад СНД.

Патрабуем прыняцця мер пракурорскага рэагавання па спыненні незаконных дзеянняў міліцыі. Петыцыя праваабаронцаў

22.07.2020 Патрабуем прыняцця мер пракурорскага рэагавання па спыненні незаконных дзеянняў міліцыі. Петыцыя праваабаронцаў

На сайце petitions.by размешчаная петыцыя, накіраваная ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Яе аўтары паведамляюць, што 7 ліпеня 2020 года з Генпракуратуры быў атрыманы адказ на электронны зварот праваабаронцаў, які тычыўся спынення незаконных дзеянняў міліцыі.

Кіраўнікоў штаба Віктара Бабарыкі выклікаюць у Генеральную пракуратуру

16.07.2020 Кіраўнікоў штаба Віктара Бабарыкі выклікаюць у Генеральную пракуратуру

Кіраўніцу штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву і юрыста штаба Максіма Знака выклікалі ў Генеральную пракуратуру. Інфармацыю "Радыё Свабода" пацвердзілі ў прэс-службе Віктара Бабарыкі. Прычыны выкліка пакуль невядомыя.

Райвыканкам правёў гутарку, а дыскрымінуючы ромаў артыкул да гэтага часу застаецца на сайце

09.07.2020 Райвыканкам правёў гутарку, а дыскрымінуючы ромаў артыкул да гэтага часу застаецца на сайце

Міністэрства інфармацыі і Докшыцкі райвыканкам адказалі на заяву Паўла Сапелкі па факце размяшчэння ў газеце "Родныя вытокі" артыкула, у якім утрымліваюцца прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці ў дачыненні да народнасці ромаў.

Пракуратура нарэшце ўбачыла парушэнні пры ўтрыманні затрыманага ў РУУС

17.06.2020 Пракуратура нарэшце ўбачыла парушэнні пры ўтрыманні затрыманага ў РУУС

Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска ўстанавіла шэраг парушэнняў пры ўтрыманні затрыманага Ягора М. у камеры раённага РУУС.

Праваабаронца Аляксандр Буракоў патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць міліцыянтаў

10.06.2020 Праваабаронца Аляксандр Буракоў патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць міліцыянтаў

Журналіст і праваабаронца з Магілёва Аляксандр Буракоў звярнуўся ў пракуратуру з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі, якія праводзілі яго затрыманне і складалі на яго адміністрацыйныя пратаколы.

Пракуратура прызнала парушэнне КПК пры затрыманні Ягора М.

18.05.2020 Пракуратура прызнала парушэнне КПК пры затрыманні Ягора М.

Пракуратура г. Мінска разгледзела зварот аб незаконным затрыманні Ягора М. супрацоўнікамі УУС адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска 15 снежня 2019 года.

"Мяне спрабуюць запалохаць". Пракуратура разгледзела скаргу Алены Маслюковай на канфіскацыю тэлефона і ноўтбука

18.05.2020 "Мяне спрабуюць запалохаць". Пракуратура разгледзела скаргу Алены Маслюковай на канфіскацыю тэлефона і ноўтбука

Пракуратура Светлагорскага раёна адказала праваабаронцы "Вясны" Алене Маслюковай на скаргу на незаконную канфіскацыю ў яе кватэры супрацоўнікамі міліцыі тэлефона і ноўтбука. Праваабаронца расцэньвае распачатую ў дачыненні да яе праверку як ціск уладаў у сувязі з выбарчай кампаніяй.

Дзвюх віцебскіх актывістак выклікалі ў пракуратуру

14.05.2020 Дзвюх віцебскіх актывістак выклікалі ў пракуратуру

Віцебскую блогерку і актывістку БХД Алену Янушкоўскую выклікалі ў пракуратуру. Паперу Янушкоўскай уручылі два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія прыяжджалі да яе дадому.

Пакараныя міліцыянты, якія вялі справу праваабаронцы Вайцешыка

07.05.2020 Пакараныя міліцыянты, якія вялі справу праваабаронцы Вайцешыка

Праваабаронца "Вясны" і юрыст Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык, якога асудзілі па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне калектыву агракамбіната "Сноў", працягвае абскарджваць дзеянні як суддзяў, так і міліцыі.

Алена Маслюкова паскардзілася ў пракуратуру на незаконную канфіскацыю яе тэлефона і ноўтбука

27.04.2020 Алена Маслюкова паскардзілася ў пракуратуру на незаконную канфіскацыю яе тэлефона і ноўтбука

Праваабаронца "Вясны" і экаактывістка Алена Маслюкова звярнулася ў пракуратуру Светлагорскага раёна на незаконную канфіскацыю ў яе кватэры супрацоўнікамі міліцыі тэлефона і ноўтбука.

Яне Чуліцкай у трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні справы супраць міліцыянтаў, якія яе збілі

22.04.2020 Яне Чуліцкай у трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні справы супраць міліцыянтаў, якія яе збілі

Яне Чуліцкай у трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да амапаўцаў, якія збілі яе пры затрыманні на Дзень волі ў 2017 годзе. Такое рашэнне прыняў Першамайскі аддзел Следчага камітэту Мінска.

Што не ўлічыў суд, калі прызнаў гітару безгаспадарнай, хоць яе ўладальнік быў вядомы?

17.04.2020 Што не ўлічыў суд, калі прызнаў гітару безгаспадарнай, хоць яе ўладальнік быў вядомы?

Музыка Вячаслаў Ч. з дапамогай ПЦ "Вясна" спрабуе вярнуць сваю бас-гітару, якую спачатку незаконна канфіскавала міліцыя, а пасля суд прызнаў яе безгаспадарнай.

Праваабаронца з Барысава просіць Генпракуратуру даць адзнаку дзеянням міністра аховы здароўя

15.04.2020 Праваабаронца з Барысава просіць Генпракуратуру даць адзнаку дзеянням міністра аховы здароўя

Нагодай звароту праваабаронцы Алега Мацкевіча стаў стрым 8 красавіка, падчас якога міністр аховы здароўя РБ Уладзімір Каранік патлумачыў, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне даецца толькі ў агульных лічбах, а разбіўкі па раёнах не будзе.

Адміністрацыйная справа Вайцешыка: пракуратура лічыць, што Нясвіжскі РАУС парушыў закон

14.04.2020 Адміністрацыйная справа Вайцешыка: пракуратура лічыць, што Нясвіжскі РАУС парушыў закон

Праваабаронца "Вясны" і юрыст Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык, якога павінны судзіць па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбіната "Сноў", працягвае абскарджваць дзеянні як суддзяў, так і міліцыі. І на яго бок стала пракуратура.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства