Навіны на тэму: сілавыя структуры

Смаргонцам, якіх абвінавацілі ў паклёпе, пракурор просіць два гады абмежавання волі

13.02.2021 Смаргонцам, якіх абвінавацілі ў паклёпе, пракурор просіць два гады абмежавання волі

Маладыя людзі абвінавачваюцца ў распаўсюдзе ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся “заведама ілжывыя” звесткі, якія зганьбілі супрацоўнікаў міліцыі.

Справа гарадзенскага таксіста Аляксея Лапы: што паказала экспертыза відэазапісу інцыдэнту

12.02.2021 Справа гарадзенскага таксіста Аляксея Лапы: што паказала экспертыза відэазапісу інцыдэнту

Перапынак ад 24 снежня мінулага года быў абумоўлены неабходнасцю правядзення экспертызы відэазапісу інцыдэнта.

Нешта пайшло не так: сведкі не з'явіліся, відэа сапсавалася. Судзяць Аляксандра Кісялёва

11.02.2021 Нешта пайшло не так: сведкі не з'явіліся, відэа сапсавалася. Судзяць Аляксандра Кісялёва

Cёння ў судовым працэсе павінны былі дапытаць апошніх сведак, аднак на суд яны не з’явіліся. Пачалі праглядаць відэадоказы, аднак нешта не заладзілася

Допыт сведкаў па справе Аляксандра Кісялёва: відэазапісы не захаваліся, блытаніна ў пратаколе допыту

10.02.2021 Допыт сведкаў па справе Аляксандра Кісялёва: відэазапісы не захаваліся, блытаніна ў пратаколе допыту

Аляксандр Кісялёў – жыхар Жлобіна, які быў затрыманы і адміністрацыйна асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №3 Гомеля.

Судзяць ваеннага пенсіянера, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі і абразіў яе

09.02.2021 Судзяць ваеннага пенсіянера, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі і абразіў яе

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 9 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчука, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі.

У Жлобіне вынесены прысуд непаўнагадоваму Прохараву: два гады выхаваўчай калоніі

08.02.2021 У Жлобіне вынесены прысуд непаўнагадоваму Прохараву: два гады выхаваўчай калоніі

Суд Жлобінскага раёна 8 лютага працягвае разглядаць крымінальную справу 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС.

"Убачыла хлопца, які ўпаў на зямлю, нахлынулі эмоцыі, ўдарыла па машыне". У Віцебску судзяць "злосную хуліганку"

06.02.2021 "Убачыла хлопца, які ўпаў на зямлю, нахлынулі эмоцыі, ўдарыла па машыне". У Віцебску судзяць "злосную хуліганку"

Дзяўчына распавяла, што хацела аказаць медыцынскую дапамогу хлопцу, які ўпаў на зямлю пры ўцёках ад АМАПу. У яе не атрымалася гэта зрабіць — «нахлынулі эмоцыі, ўдарыла па машыне».

Віцебск: Судзяць дзяўчыну, якая нібыта пашкодзіла міліцэйскі “бус”

05.02.2021 Віцебск: Судзяць дзяўчыну, якая нібыта пашкодзіла міліцэйскі “бус”

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 4 лютага працягнуўся разгляд крымінальнай справы 22-гадовай віцяблянкі Юліі Кашаверавай, былой медсястры 103-й асобнай мабільнай брыгады. Дзяўчыну абвінавачваюць у злосным хуліганстве (арт 339 КК РБ).

Жлобін: Каханоўскаму і Гопту прысудзілі тры з паловай і два гады калоніі адпаведна

05.02.2021 Жлобін: Каханоўскаму і Гопту прысудзілі тры з паловай і два гады калоніі адпаведна

Пракурор Аношка кажа аб тым, што несанкцыянаванымі бунтамі кіравалі злачынцы, якія неаднойчы прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

"Сядзеў на лаўцы, адпачываў... амапаўцы наляцелі і збілі". Новы суд у Салігорску

05.02.2021 "Сядзеў на лаўцы, адпачываў... амапаўцы наляцелі і збілі". Новы суд у Салігорску

Суд Салігорскага раёна 5 лютага пачынае разгляд яшчэ адной крымінальнай справы па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхар Аляксандр Каратчэня.

Прысуд дэсантніку і сцяганосцу Руслану Акостку: тры гады пазбаўлення волі

04.02.2021 Прысуд дэсантніку і сцяганосцу Руслану Акостку: тры гады пазбаўлення волі

Суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме ў напружанай абстаноўцы і актыўнасці сілавікоў.

"Завязалася бойка, у выніку зваліўся на асфальт міліцыянт": Гамельчука пакаралі пазбаўленнем волі на тры гады

04.02.2021 "Завязалася бойка, у выніку зваліўся на асфальт міліцыянт": Гамельчука пакаралі пазбаўленнем волі на тры гады

Ад самага пачатку, з 28 студзеня, судовае пасяджэнне зрабілі закрытым, нікога апроч удзельнікаў працэсу і сведкаў не пускалі ў залю.

Справа Ісакава: за выкарыстанне балончыка супраць сілавікоў пракурор просіць шэсць гадоў калоніі

03.02.2021 Справа Ісакава: за выкарыстанне балончыка супраць сілавікоў пракурор просіць шэсць гадоў калоніі

Па справе праходзяць дзевяць пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі, якія на ранейшых пасяджэннях давалі свае паказанні. Ісакава абвінавачваюць ва ўжыванні пярцовага балончыку ў дачыненні да вышэйзгаданых супрацоўнікаў МУС.

Працэс над Русланам Акосткам. Першае затрыманне і натоўп жадаючых патрапіць на суд

03.02.2021 Працэс над Русланам Акосткам. Першае затрыманне і натоўп жадаючых патрапіць на суд

Крымінальную справу Руслана Акосткі, былога дэсантніка, які 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам, працягвае 3 лютага разглядаць суд Салігорскага раёна.

Магілёў: Два гады "хатняй хіміі" за абразу супрацоўніка ДАІ

02.02.2021 Магілёў: Два гады "хатняй хіміі" за абразу супрацоўніка ДАІ

У Ленінскім судзе Магілёва за абразу супрацоўніка ДАІ 2 лютага асудзілі 31-гадовага мясцовага жыхара Ігара Міцянкова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства