Навіны на тэму: заканадаўства

17.12.2007 Сёння можа быць падпісаны ўказ аб адмене штампа на выезд за мяжу

Як стала вядома Еўрарадыё, сёння Аляксандр Лукашэнка можа падпісаць указ аб адмене дазвольнага штампа на выезд за мяжу.

Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтра ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Сачак. Аднак кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі гэтую інфармацыю не пацвердзіў, але і не абверг.

12.12.2007 Інтэрнэт нельга падпарадкаваць

«Палата прадстаўнікоў» у сераду прыняла ў першым чытанні законапраект «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі». Прадстаўляючы праект дадзенага закона, міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей падкрэсліў, што законапраект не распаўсюджваецца на працу сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку электронных, і заявіў, што «ніякіх правіл паводзін у Інтэрнэце не ўводзіцца».

05.12.2007 Інтэрнэт паспрабуюць «пракантраляваць»

Законапраект «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» ў першым чытанні будзе разгледжаны 12 снежня на чарговым пасяджэнні «палаты прадстаўнікоў». Гэты дакумент разглядаўся ў камісіях ніжняй палаты «парламента» з сакавіка гэтага года. У аўтарскай рэдакцыі законапраект першапачаткова ўхвалены не быў. Была маса заўваг БАЖа, Еўрапейскіх структур, а таксама міжнародных экспертаў. Дэпутаты пры дапрацоўцы законапраекта паабяцалі ўлічыць гэтыя заўвагі. У выніку дакумент быў цалкам перапрацаваны, у прыватнасці скарочаныя 14 артыкулаў.

29.11.2007 Турмы пяройдуць у юрысдыкцыю Мін’юсту

Беларусь адзіная краіна ў СНД, дзе гэта пакуль ня зроблена. Міністар юстыцыі Віктар Галаванаў паведаміў, што гэтае пытаньне цяпер разглядае А. Лукашэнка і ў бліжэйшы час яно будзе вырашана. 28 лістапада Галаванаў даў прэс‑канфэрэнцыю з нагоды Дня юрыста. Сярод іншага ён заявіў: ягонае ведамства «пашкадавала ПКБ», калі не зачыніла.

27.11.2007 Дэпутаты збіраюцца забараніць следчыя эксперыменты да вясны

Па словах кіраўніка прэс-службы Генпракуратуры Міхаіла Вавулы, такім чынам пракуратура клапоціцца пра тое, каб умовы ўтрымання зняволенага адпавядалі еўрапейскім стандартам. У межах эканамічнай здольнасці дзяржавы.

26.11.2007 Медсёстры стануць дактарамі

Такім чынам Мінздраў спрабуе вырашыць праблему недахопу тэрапеўтаў у паліклініках.

16.11.2007 Савет рэспублікі ўхваліў законапраект «Аб амністыі»

16 лістапада члены Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхвалілі праект закону «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы». У выніку каля 2,5 тысячы чалавек будуць вызваленыя ад адбываньня пакараньня, зь іх 1,6 тысяч асуджаных будуць вызваленыя зь месцаў пазбаўленьня волі.

12.11.2007 У Беларусі працягваецца кампанія па абароне права на свабоду сумленьня.

Яе ўдзельнікі праводзяць збор подпісаў, жадаючы, каб у закон аб свабодзе сумленьня і веравызнаньнях былі ўнесеныя зьмены. Зьбіраюць подпісы і ў Горадні. Усяго ў Беларусі іх сабрана ўжо каля трыццаці тысяч. Падпісанты лічаць, што прадстаўнікі розных канфэсіяў знаходзяцца не ў аднолькавых умовах.

06.11.2007 Валянцін Стэфановіч: “Законапраект аб супрацьдзеяньні экстрэмізму – гістэрыя рэжыму”

Напрыканцы кастрычніка Палата прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь прыняла ў першым чытаньні законапраект “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”, які быў унесены на разгляд КДБ Беларусі. Перад “палаткай” выступіў прадстаўнік Камітэту дзяржбясьпекі, які распавёў прысутным аб тым, што КДБ не хапае заканадаўчай базы, каб супрацьстаяць эктстрэмісцкай дзейнасьці ў краіне. Па словах прадстаўніка дадзенага ведамства, экстрэмізм і ягоныя праявы атрымалі шырокі распаўсюд у Беларусі, а краіны Захаду рыхтуюць інтэрвенцыю супраць нашай краіны. Відаць, у жаху ад расповедаў прадстаўніка органу дзяржбясьпекі, прадстаўнікі органу заканадаўчага прыняліся галасаваць за новы Закон.

06.11.2007 Пагроза для інтэрнэта застаецца

Законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” будзе называцца інакш і, хутчэй за ўсё, ня будзе закранаць сферы інтэрнэту. Такія прапановы абмяркоўваліся на апошнім паседжанні “дэпутацкай” групы, што займаецца распрацоўкай згаданага дакумента. Тым не меньш, пагроза кантролю над інтэрнэтам застаецца.

02.11.2007 Лукашанец прапанаваў увесьці іспыт па беларускай мове для чыноўнікаў

Дырэктар Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук прапанаваў устанавіць дадатковае патрабаваньне да прэтэндэнтаў на працу ў органах дзяржкіраваньня. Аляксандар Лукашанец прапанаваў навукоўцам ініцыяваць заканадаўчую норму, згодна зь якой свабоднае валоданьне абедзьвюма мовамі стане абавязковай умовай прыёму спэцыялістаў на дзяржслужбу.

31.10.2007 Андрэй Бастунец: «Ужо сёньня ўлады адсочваюць публікацыі ў інтэрнэце»

Міністар інфармацыі Беларусі Ўладзімер Русакевіч заявіў, што інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных выданьняў павінны рэгістравацца як сродкі масавай інфармацыі. Цяпер у краіне створана адмысловая група, якая аналізуе сусьветную практыку па гэтым пытаньні. Калі група зьбярэ адпаведныя матэрыялы, то ўнясе свае прапановы аб прававым рэгуляваньні дзейнасьці інтэрнэт-СМІ – адзначыў Русакевіч.

26.10.2007 “Прымусовае разьмеркаваньне цалкам неканстытуцыйна”

У Беларусі заведзена 65 грамадзянскіх справаў па факту непрыбыцьця да месца разьмеркаваньня выпусьнікоў вну. Ці зьяўляецца прававой і канстытуцыйнай норма заканадаўства, паводле якой з выпускнікоў спаганяюць сродкі, затрачаныя на адукацыю? Што можна зрабіць, каб пазьбегнуць прымусовага разьмеркаваньня? На гэтыя пытаньні адказвае праваабаронца, юрыст Валянцін Стэфановіч.

24.10.2007 Міністар адукацыі назваў ужываньне тарашкевіцы «супрацьзаконным»

Незалежныя экспэрты выступаюць супраць паправак у закон. “Замацоўваючы новую рэдакцыю правапісу заканадаўча, мы моцна рызыкуем, бо на сёньня ён недапрацаваны і нясвоечасовы”, -- заявіў лідэр Партыі БНФ, мовазнаўца Вінцук Вячорка.

24.10.2007 Міністар Радзькоў назваў “супрацьзаконным” ужываньне тарашкевіцы

Сёньня Палата Прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў, выступаючы па-беларуску, патлумачыў дэпутатам, што закон неабходны перадусім дзеля таго, каб пазьбегнуць існуючага цяпер разнабою, унесьці яснасьць у пытаньні беларускай мовы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства