viasna on patreon

Міністар адукацыі назваў ужываньне тарашкевіцы «супрацьзаконным»

2007 2007-10-24T17:28:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня “палата прадстаўнікоў” прыняла ў першым чытаньні Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў, выступаючы па-беларуску, патлумачыў «дэпутатам», што закон неабходны перадусім дзеля таго, каб пазьбегнуць існуючага цяпер “разнабою”, унесьці яснасьць у пытаньні беларускай мовы.

Свой выступ Радзькоў закончыў наступным чынам: “Гэты закон стане дзейным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і па сутнасьці супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай “тарашкевіцы”.

Старшыня парлямэнцкай камісіі па адукацыі Ўладзімер Здановіч патлумачыў сваім калегам, чаму мэтазгодна прыняць закон, а не пастанову ўраду: “Закон прадугледжвае пакараньне за парушэньне моўных правілаў. А без пакараньня ўсё будзе, як цяпер. Гэта не палітыка, гэта юрыдычная адказнасьць”.

Непасрэдныя зьмены ў правапісу будуць абмяркоўвацца падчас другога чытаньня. Цікава, што камісія, напрыклад, прапаноўвае пісаць з вялікай літары ня толькі слова “прэзыдэнт”, але і “прэм’ер-міністар”, “міністар”.

Незалежныя экспэрты выступаюць супраць паправак у закон. “Замацоўваючы новую рэдакцыю правапісу заканадаўча, мы моцна рызыкуем, бо на сёньня ён недапрацаваны і нясвоечасовы. Зусім не адраджэньне «тарашкевіцы» стала тым «джынам», што перашкаджае далейшаму разьвіцьцю мовы. Праблема ў недасканаласьці акурат унармаванага ў 30-я гады правапісу, а да ўсяго гэтыя недасканаласьці скрозь прасочваюцца ў новым правапісе, які хочуць замацаваць законам”, -- заявіў лідэр Партыі БНФ, мовазнаўца Вінцук Вячорка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства