Медсёстры стануць дактарамі
https://spring96.org/be/news/19286
2007
2007-11-26T13:49:00+0200
2007-11-26T13:49:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Такім чынам Мінздраў спрабуе вырашыць праблему недахопу тэрапеўтаў у паліклініках.
Зараз вырашаецца пытанне аб падвышэнні прафесійнага статусу ўчастковых медсясцёр. Менавіта яны маглі б самастойна прымаць хранічна хворых, браць на сябе частку наведванняў на хаце і рэгуляваць выдачу талонаў.
Акрамя гэта, паводле ОНТ, ужо сёння распрацаваны цэлы комплекс мераў, каб палепшыць умовы працы спецыялістаў агульнай практыкі. Падвышэнне заробку, штогадовыя прэміі, выдзяленне кватэр і будаўніцтва інтэрнатаў. А ў перспектыве - поўная камп’ютарызацыя паліклінік - ад рэгістратуры да працоўнага месца тэрапеўта. Аўтаматычная сістэма так і завецца - "Участковы доктар".