Навіны на тэму: следчы камітэт
24.02.2021 Бабруйчанку Галіну Юшкоўскую падазраюць у абразе супрацоўнікаў міліцыі
Гісторыя пачалася яшчэ 27 лістапада. Тады жанчыну запрасілі на гутарку ў АУС Бабруйскага райвыканкама. Там паведамілі, што расследуецца крымінальная справа па арт. 369 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Абраза прадстаўніка ўлады) і прад'явілі каментары ў тэлеграме.
11.02.2021 «Хоць расстрэльвайце — я тут стаяць не буду». Блогераў Кабанава і Пятрухіна выдалілі з суда над імі ж
11 лютага пачаўся суд над брэсцкімі блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым. Але іх судзяць не ў Брэсце і нават не ў Брэсцкай вобласці. Справу разглядае суд Кастрычніцкага раёна Магілёва. Рэпартаж с закрытага пасяджэння зрабіла "Наша Ніва".
28.12.2020 Крымінальную справу супрацоўнікаў Прэс-клуба перадалі ў Следчы камітэт
Крымінальная справа, па якім падазраюць супрацоўнікаў Прэс-клуба, перадалі ў Следчы камітэт. Пра гэта TUT.BY паведаміла Аляксандра Слуцкая, дачка заснавальніцы Прэс-клуба Юліі Слуцкай.
04.12.2020 "Гэта не памылка следчага, а працэс стварэння практыкі, якая пакрывае злачынствы ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі"
Жыхар г. Ліды Мікалай Мякшыла ўвечары 10 жніўня быў беспадстаўна затрыманы і збіты супрацоўнікамі міліцыі, калі вяртаўся дадому. Заяву ў Следчы камітэт падалі яго суседзі, якія сталі сведкамі злачынства з боку міліцыянтаў.
24.11.2020 Крыміналкі па блакаванні чыгуначных шляхоў: катуюць і выбіваюць паказанні
Апошнім часам у сродках масавай інфармацыі паведамляецца пра факты блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам накладання металічнага дроту на рэйкі і псавання сігналізацыі, а сувязі з гэтым і пра затрыманні грамадзян, падазраваных у гэтым.
24.11.2020 Бацька Мікалая Дзядка падаў заяву ў Следчы камітэт па факце збіцця і катаванняў над сынам
Аляксандр Дзядок распавёў "Вясне" падрабязней па факце якіх катаванняў у дачыненні да Мікалая ён падаў заяву ў Следчы камітэт і што патрабуе ад ведамства.
16.11.2020 Следчы камітэт: Па падзеях 15 лістапада ў Мінску распачаты крымінальныя справы
Як паведмаляе Следчы каімітэт, Фрунзенскім Мінска раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўнага ўдзелу ў іх па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 15 лістапада ў Мінску.
16.11.2020 Як напісаць скаргу ў Следчы Камітэт наконт арышту грошай ад BY_Help
Эксперты і юрысты Праваабарончага цэнтру "Вясна" падрыхтавалі ўзор скаргі.
14.11.2020 Заснавальніку "Дзеі" Кіму Самусенку і ягонаму брату прад'явілі абвінавачванні
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што заснавальніку і сябру рады грамадскага руху “Дзея” Кіма Самусенку і ягонаму брату Аляксею Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня. Акрамя гэтага, Кім з'яўляецца абвінавачаным па ч. 2 арт. 349 КК – доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове, за нібыта ўзлом кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама.
11.11.2020 "Зламаныя рэбры, грудзіна, але прычына смерці - праблемы з сэрцам". Што СК адказаў сем'ям загінулых на пратэстах
У жніўні адразу тры сям'і правялі ў апошні шлях сваіх блізкіх. Ад агнястрэльнага ранення, атрыманага падчас акцыі, памёр мянчук Аляксандр Тарайкоўскі, праз некалькі дзён пры падобных абставінах загінуў берасцеец Генадзь Шутаў. Не вярнуўся дадому і гамяльчук Аляксандр віхор: яго затрымалі, а праз тры дні малады чалавек памёр у бальніцы.
06.11.2020 Следчыя сталі на бок злачынцаў у балаклавах. Як дзейнічаць далей?
Паступаюць звесткі аб першых адмовах ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па фактах катаванняў і жорсткага бесчалавечага абыходжання, пастановы выносяцца па выніках праверкі зваротаў ахвяр.
21.10.2020 На маёмасць пінскіх палітвязняў накладваюць арышт. Толькі блытаюць паміж сабой абвінавачаных
У пінскіх палітвязняў праходзяць дома ператрусы. Следчыя апісваюць іх маёмасць і накладаюць на яе арышт. Аднак пры ўручэнні адпаведных дакументаў блытаюць фігурантаў "пінскай справы": праводзяць ператрус у доме аднаго чалавека, а пастанову ўручаюць іншага.
16.10.2020 СК: Святлана Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук у межах крымінальнай справы
Раней заяўлялася, што Святлана Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук. Аднак толькі сёння, 16 кастрычніка, Следчы камітэт Беларусі ўпершыню пракаментаваў інфармацыю аб вышуку Святланы Ціханоўскай.
09.10.2020 “Марфу фактычна трымаюць у закладніцах”. За праваабаронцу “Вясны” паручыліся амаль 200 чалавек
Праваабаронцы “Вясны” у межах кампаніі за вызваленне палітычнай зняволенай і вязніцы сумлення Марфы Рабковай сабралі 190 паручальніцтваў беларусаў і беларусак. У хуткім часе паручальніцтвы з хадайніцтвам аб змяненні меры стрымання Марфы будуць перададзеныя ў Следчы камітэт.
07.10.2020 Бацькам Марфы Рабковай патрэбен догляд: падпішыце паручальніцтва за яе вызваленне з-пад варты
Працягваецца кампанія па зборы паручальніцтваў ад грамадзян за вызваленне праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай з-пад варты. Марфа ўтрымліваецца ў Следчым ізалятары №1 Мінска.