Навіны на тэму: рэпартаж

Суд над палітзняволеным блогерам "Слуцка для жизни" Уладзімірам Няронскім працягваецца

13.01.2021 Суд над палітзняволеным блогерам "Слуцка для жизни" Уладзімірам Няронскім працягваецца

Суд Лагойскага раёна 13 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369

18 вясноўцаў падвергліся пераследу за праваабарончую дзейнасць у 2020 годзе

04.01.2021 18 вясноўцаў падвергліся пераследу за праваабарончую дзейнасць у 2020 годзе

У 2020 годзе 18 сябраў і валанцёраў Праваабарончага цэнтру “Вясна” падвергліся пераследу і рэпрэсіям з боку беларускіх уладаў. Вясноўцы пры выкананні імі выключна мірнай праваабарончай дзейнасці пераследуюцца дзяржавай рознымі спосабамі.

Жонка палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука: "Дачка лічыць яго Героем"

23.12.2020 Жонка палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука: "Дачка лічыць яго Героем"

"Вясна" паразмаўляла з жонкай Аляксея, сабрала храналогію яго пераследу і распавядае, як барабаншчык стаў фігурантам крымінальнай справы па "пратэсным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса.

Хто тыя 23 жанчыны, якіх праваабаронцы прызналі палітзняволенымі

15.12.2020 Хто тыя 23 жанчыны, якіх праваабаронцы прызналі палітзняволенымі

Па стане на 15 снежня ў Беларусі налічваецца 155 палітычных зняволеных, 23 з якіх — жанчыны. «Вясна» распавядае пра жанчын, якіх беларускія ўлады крымінальна пераследуюць па палітычных матывах.

Палітвязень Дзяніс Граханаў: Гэта быў паказальны працэс, каб запалохаць іншых людзей

10.12.2020 Палітвязень Дзяніс Граханаў: Гэта быў паказальны працэс, каб запалохаць іншых людзей

Восьмага снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў пяць палітычных зняволеных за абнаўленне надпісу "Не забудзем!" 9 верасня на Пушкінскай каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстуючаму Аляксандру Тарайкоўскаму.

«Гэта было ўжо не збіццё, гэта былі катаванні». Пяць гісторый палітвязняў «Пінскай справы»

14.10.2020 «Гэта было ўжо не збіццё, гэта былі катаванні». Пяць гісторый палітвязняў «Пінскай справы»

"Вясна" сустрэлася са сваякамі пінскіх палітвязняў у Баранавічах каля СІЗА, куды яны прыехалі ўсе разам, каб перадаць сваім блізкім перадачы. Мы пагутарылі з імі і нам удалося даведацца гісторыі пяці палітычных зняволеных пінчукоў. З чаго пачалася "Пінская справа", як яе фігурантамі сталі Вячаслаў Рагашчук, Алена Маўшук, Станіслаў Міхайлаў, Алег Рубец і Данііл Богнат, што яны пішуць у сваіх лістах — чытайце ў нашым матэрыяле.

Як і хто ачэпліваў Мінск падчас Маршу адзінства. Вялікі фотарэпартаж

07.09.2020 Як і хто ачэпліваў Мінск падчас Маршу адзінства. Вялікі фотарэпартаж

У нядзелю, 6 верасня, у Мінску адбылася ўжо традыцыйная шматтысячная акцыя пратэсту – Марш адзінства. МУС паведаміла, што "на працягу дня будуць перакрытыя праспекты горада". Як гэта было – глядзіце ў фотарэпартажы "Вясны".

Развітанне з загінулым дэманстрантам на "Пушкінскай". Фотарэпартаж

16.08.2020 Развітанне з загінулым дэманстрантам на "Пушкінскай". Фотарэпартаж

У Мінску 15 жніўня на станцыі метро «Пушкінская» развіталіся з загінулым дэманстрантам Аляксандрам Таркоўскім на акцыі пратэсту 10 жніўня.

Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі заклікала ўлады прыняць неадкладныя меры для прадухілення катаванняў зняволеных

15.08.2020 Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі заклікала ўлады прыняць неадкладныя меры для прадухілення катаванняў зняволеных

Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі выказала сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання са зняволенымі, у тым ліку непаўналетнімі, якія паступілі пасля выбараў 9 жніўня.

“Інстытут назірання быў галоўным, па чым ударыла рэпрэсіўная машына”

10.08.2020 “Інстытут назірання быў галоўным, па чым ударыла рэпрэсіўная машына”

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадставіла на прэс-канферэнцыі 10 жніўня справаздачу па  прамежкавых выніках назірання за прэзідэнцкімі выбарамі.

Палітвязень Вяргілій Ушак – пра свае 2 месяцы зняволення па "справе Ціханоўскага"

04.08.2020 Палітвязень Вяргілій Ушак – пра свае 2 месяцы зняволення па "справе Ціханоўскага"

Як прайшлі два месяцы Вяргілія ў зняволенні, што ён адчуваў пасля вызвалення, чаму яму не ўдалося забраць на свабоду лісты – чытайце ў матэрыяле "Вясны". 

“У іх загад “тэрорыць” усіх палітычных”. Яўген Міхасюк пра арышт за велапрабег

22.07.2020 “У іх загад “тэрорыць” усіх палітычных”. Яўген Міхасюк пра арышт за велапрабег

Яўген распавёў “Вясне”, чаму ўчастковы ў РУУС не хацеў складаць на яго пратакол, якое стаўленне “на сутках” да палітычных, чаму палову арышту ён правёў у карцары, а таксама іншыя падрабязнасці свайго затрымання і ўтрымання пад вартай. 

Да 7500 чалавек. Фотарэпартаж з першага агітацыйнага пікета Ціханоўскай ў Мінску

20.07.2020 Да 7500 чалавек. Фотарэпартаж з першага агітацыйнага пікета Ціханоўскай ў Мінску

У нядзелю, 19 ліпеня, кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская правяла свой першы агітацыйны пікет ў Мінску ў парку Дружбы народаў. Паводле падлікаў Валанцёрскай службы "Вясны" на мітынгу прысутнічалі каля 7500 чалавек. Як гэта было – глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Вялікі фотарэпартаж

15.07.2020 Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Вялікі фотарэпартаж

Па інфармацыі "Вясны" 14 ліпеня ў сталіцы падчас мірных акцый пратэсту было затрымана больш за 200 чалавек. Самыя масавыя і брутальныя затрыманні пратэстоўцаў адбыліся на Нямізе. Як гэта адбывалася — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Фрунзенскі раён: Рэйтынг інклюзіўнасці памяшканняў для агітацыйных сустрэч з выбаршчыкамі

13.07.2020 Фрунзенскі раён: Рэйтынг інклюзіўнасці памяшканняў для агітацыйных сустрэч з выбаршчыкамі

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка правёў маніторынг памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі ў Фрунзенскім раёне Мінска. Галоўны крытэрый ацэнкі дадзеных памяшканняў — адпаведнасць патрабаванням безбар'ернага асяроддзя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства