Як і хто ачэпліваў Мінск падчас Маршу адзінства. Вялікі фотарэпартаж Фота
У нядзелю, 6 верасня, у Мінску адбылася ўжо традыцыйная шматтысячная акцыя пратэсту – Марш адзінства. МУС паведаміла, што "на працягу дня будуць перакрытыя праспекты горада". Сапраўды, увесь цэнтр Мінска быў ачэплены міліцыяй, ваеннымі і АМАПам. Пры ачапленні вуліц горада былі выкарыстаны спецтэхніка: аўтазакі, вадамёты, БТРы. Улады актыўна выкарстоўваюць пры ачапленнях калючы дрот. Пратэстоўцы, як і ў мінулыя нядзелі, сабраліся на праспекце Незалежнасці ў раёне плошчы Незалежнасці і плошчы Перамогі і пайшлі да рэзідэнцыі Лукашэнкі да Палаца Незалежнасці на праспекце Пераможцаў. У сталіцы былі цалкам ачэпленыя плошча Незалежнасці, Кастрычніцкая, Стэла "Мінск-горад-герой". Былі перакрытыя падыходы да Палаца Незалежнасці, да плошчы Незалежнасці, а таксама некаторыя ўчасткі праспекта Незалежнасці. Як гэта было – глядзіце ў фотарэпартажы "Вясны".