Навіны на тэму: выбары-2015
13.10.2015 ЦВК разгледзіць скаргі і зацьвердзіць вынікі выбараў 16 кастрычніка
У Цэнтральную выбарчую камісію паступаюць скаргі назіральнікаў, якія адсочвалі працэс галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. Пра гэта Свабодзе паведамілі сёньня ў апараце Цэнтравыбаркаму.
13.10.2015 Назіральніцы адказалі, што камісія "чысціла скрыню", і таму "бюлетэні перамяшаліся"
Алена Шабуня, назіральніца на ўчастку №68 Першамайскага раёну Віцебска, сфатаграфавала скрыні для датэрміновага галасавання ўвечары 10 і раніцай 11 кастрычніка. Ранкам бюлетэні ляжалі па-іншаму. Колькасць прагаласаваўшых за Таццяну Караткевіч у дзень выбараў і за час датэрміновага галасавання якасна адрозніваецца.
12.10.2015 Брэст: актывіст Руху “За Свабоду” накіраваў заяву ў пракуратуру наконт факта падробкі дакументаў падчас выбараў
Да сваёй заявы на адрас пракурора города Брэста, якога просяць правесці праверку і распачаць крымінальную справу па фактах падробкі дакументаў і наўмысна няправільнага падліку галасаў, Дзяніс Турчаняк далучыў копіі выбарчых бюлетэняў, што былі выдадзеныя на ўчастку, але не трапілі ў урну для галасавання.
12.10.2015 Справаздача па выніках маніторынгу масавага мерапрыемства 11 кастрычніка ў Менску
Назіральнікі адзначаюць вялікую колькасць неабазначаных супрацоўнікаў міліцыі, адміністрацыйны пераслед непаўналетняга ўдзельніка масавага мерапрыемства, пагрозы мясцовых уладаў у бок удзельнікаў пра ўжыванне фізічнай сілы ў выпадку адмовы разысціся.
12.10.2015 Салігорск: фальсіфікацыю яўкі на ўчастку №24 абскарджваюць у пракуратуры
У сваёй заяве спадар Малочка заяўляе аб завышэнні рэальнай яўкі выбарцаў выбарчай камісіяй на 382 чалавекі. Назіральнік адзначае, што ажыццяўляў назіранне і падлік выбарцаў увесь час, не адлучаючыся з участка нават на абед.
12.10.2015 У Глускім раёне датэрмінова прагаласавала значна больш выбаршчыкаў, чым у 2010 годзе
У Глускім раёне на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе значна больш выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова, чым на выбарах 2010 года, пры гэтым агульная колькасць выбаршчыкаў у раёне знізілася вельмі значна.
12.10.2015 Рэчыца: яўка была значна завышана, камісіі «махлявалі» з галасаваннем па кватэрах
Па дадзеных назіральніка, выказалі жаданне праз заявы галасаваць дома 67 выбаршчыкаў. Але ў скрыні для галасавання па кватэрах было налічана 205 бюлетэняў. «Прычым нерэальна за такі час, які адсутнічала камісія, каб прагаласавала столькі чалавек, так выходзіла на кожнага выбаршчыка па дзве хвіліны».
12.10.2015 У Баранавічах назіральнікі падалі скаргі па фактах разыходжання яўкі падчас датэрміновага галасавання
Назіральнікі Рыгор Грык і Таццяна Стрэльчык накіравалі трэцюю скаргу ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру, а таксама Брэсцкую абласную пракуратуру і ЦВК па факту падробкі выбарчых дакументаў на выбарчым участку № 20 (сярэдняя школа № 15).
12.10.2015 Затрыманыя правялі ноч у ЦІІП, а днём былі адпушчаныя з РУУС
Пяцёра затрыманых увечары 11 кастрычніка актывістаў анархісцкага руху правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Днём іх выпусцілі з РУУС Кастрычніцкага раёна.
12.10.2015 Праваабаронцы прадставілі вынікі маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў (відэа, аўдыё)
12 кастрычніка ў офісе ПЦ “Вясна” адбылася прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў прэзідэнта.
12.10.2015 На адным з участкаў у Луніцнецкім раёне больш за траціну выбаршчыкаў прагаласавалі па месцы свайго жыхарства
“Калі за іншага кандыдата – Таццяну Караткевіч – датэрмінова і непасрэдна ў дзень выбараў на ўчастку аддалі свае галасы болей за 21% выбаршчыкаў, дык з тых, хто галасаваў па месцы свайго жыхарства – толькі 5%".
12.10.2015 На Гродзеншчыне лічбы на ўчастках, дзе вялося незалежнае назіранне, істотна адрозніваюцца ад сярэднестатыстычных
Як паведаміў назіральнік са Смаргоні Юрый Кутузаў, на ўчастку, дзе ён назіраў, яўка склала 77%. Аляксандр Лукашэнка набраў на гэтым участку 58,9% галасоў, Тацяна Караткевіч – 26,9%, супраць усіх прагаласавалі – 8,4%.
12.10.2015 Выбарчы працэс не адпавядаў шэрагу ключавых міжнародных стандартаў правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў
Аналітычная справаздача па выніках назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 кастрычніка 2015 года
12.10.2015 Затрыманыя 5 чалавек, заўтра суды
11 кастрычніка каля 20 гадзінаў недалёка ад плошчы Незалежнасці былі затрыманыя 5 актывістаў анархісцкага руху.
12.10.2015 Нават калі выносіш бюлетэнь з участкаў, колькасць выбаршчыкаў не змяняецца (фотафакт)
Як адзначае назіральнік з Магілёва Аляксей Колчын, падлік галасоў аказаўся сфальсіфікаваным.