Навіны на тэму: выбары-2015
12.10.2015 У Барысаве перад абвяшчэннем вынікаў старшыня раіўся з вышэйстаячай камісіяй
У Барысаве на ўчастку №57 пасля падліку галасоў сябры камісіі адмовіліся сказаць адразу вынік прысутным.
12.10.2015 Крычаў: назіранне за падлікам галасоў -- з 10-метровай адлегласці
Па словах назіральніка, асабіста ён знаходзіўся на адлегласці каля 10 метраў ад стала, дзе лічылі выбарчыя бюлютэні, і мог бачыць толькі спіны членаў камісіі. Члены камісіі не агалошвалі вынікі падліку галасоў, а перадавалі адзін аднаму запіскі з лічбамі.
12.10.2015 На салігорскім выбарчым участку №24 яўку ў асноўны дзень завысілі на чатыры сотні выбарцаў
Незалежны назіральнік ад партыі АГП Віктар Малочка: "З лічбамі я працаваць умею добра яшчэ з часоў сваёй службы падпалкоўнікам міліцыі ў аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі".
12.10.2015 Бабруйск: яўка на ўчастку №26 склала ўсяго 62,7 % (відэа)
На бабруйскім выбарчым участку №26, які знаходзіцца ў памяшканні медычнай вучэльні, назіральнікі без перашкод сачылі за падлікам галасоў.
11.10.2015 Глуск: раённая камісія вельмі хутка падлічыла галасы выбаршчыкаў
Старшыня Глускай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ адмовіў назіральніку БХК у просьбе азнаёміцца з выніковымі пратаколамі галасавання, пададзенымі з іншых чатырнаццаці выбарчых участкаў у Глускім раёне. Таксама не быў вывешаны пратакол з вынікамі галасавання.
11.10.2015 Назіральнік зафіксаваў укіды бюлетэняў на 11 участку ў Слоніме
Назіральнік Андрэй Сакалоўскі, які адсочваў сітуацыю на ўчастку №11 у Слоніме, заўважыў укінутыя бюлетэні са скрыняў для датэрміновага галасавання.
11.10.2015 Бабруйск: асноўны дзень выбараў -- з масавымі прыпіскамі
"На ўчастку №28, на якім я назірала, сябры камісіі забаранілі нам падыходзіць да месца падліку галасоў (на фота), і, як вынік - 398 "іншапланецян" у выніковым пратаколе. На ўчастку № 54 "намалявалі" 260 чалавек, на ўчастку № 55 наогул шалёныя лічбы - 632 чалавекі прыпісалі!" - распавядае Таісія Кабанчук.
11.10.2015 Назіральнік у Гомелі: за 20 хвілін камісія палічыла 2,5 тысячы галасоў і абвясціла вынік
Назіральнік Алесь Яўсеенка ажыццяўляў свае функцыі ў дзень выбараў на ўчастку №25 Савецкага раёна Гомеля. Па яго словах, участковая камісія паказала цуды аператыўнасці – за 20 хвілін, з 20.00 да 20.20 былі падлічаны больш за 2,5 тысячы галасоў і абвешчаны вынікі.
11.10.2015 Старшыня УВК замежнаму журналісту: Не здымайце, вы парушаеце правы чалавека! (ВІДЭА)
Карэспандэнт польскага інтэрнэт-выдання Eastbook.eu прадставіла праваабаронцам відэа, на якім бачна, як сябры УВК №6 Першамайскага раёна перашкаджалі ёй здымаць падлік галасоў. Пры гэтым старшыня камісіі Наталля Куноўская пагражала міліцыяй.
11.10.2015 "Празрыстасць" падліку галасоў. Гэта ўсё, што змаглі пабачыць назіральнікі на сталічным участку (фота)
На ўчастку №25 Цэнтральнага раёна Мінска назіральнікі, у тым ліку і міжнародныя, толькі здалёк маглі бачыць, як адбываецца падлік галасоў выбаршчыкаў. Ні колькасці бюлетэняў, ні іх зместу назіральнікі пабачыць не мелі магчымасці.
11.10.2015 Глуск: падлік галасоў на выбарчым участку №2 быў закрытым
Ігар Кірын кажа, што калі ён паспрабаваў сказаць пра тое, што працэдура падліку галасоў нябачная для назіральнікаў, сваё адрознае меркаванне адразу ж выказаў іншы назіральнік, супрацоўнік ідэалагічнага аддзела Глускага райвыканкама Сяргей Слічонак, які заявіў “а нам усё бачна”.
11.10.2015 Салігорск: падлік галасоў у звыклай непразрыстай манеры (фота)
Як і падчас выбарчых кампаній мінулых гадоў, назіральнікі не змаглі пабачыць змест бюлетэняў з-за вялікай адлегласці да месца падліку галасоў. Таксама бачыць працэс падліку бюлетэняў перашкаджалі спіны сяброў камісій. Не змянілася і працэдура падліку.
11.10.2015 Бабруйск: назіральнікі "за барыкадамі" (фота), прыпіскі - 548 чалавек
На бабруйскім выбарчым участку № 69 назіральнікі зафіксавалі па выніках сённяшняга дня прыпіску ў 548 чалавек. Назіральнік кажа, што падыйсці да стала падчас падліку галасоў назіральнікам не далі. Больш за тое, сябры камісіі стварылі "барыкады", перакрылі шлях да стала крэсламі.
11.10.2015 Ваўкавыск: старшыня Даватарскай УВК №3 з мацюкамі выдаліў незалежнага назіральніка з участка
Старшыня камісіі Чэслаў Баклажац не стрымаўся пасля таго, як назіральнік Віталь Гуляк падаў яму скаргу, у якой зафіксаваў непразрыстасць працэдуры падліку галасоў.
11.10.2015 Наваполацк: Гендырэктар “Нафтана” прапаноўваў шляхі павышэння яўкі, я яго намесніца заявіла, што “назіральнікі ад БНФ” атрымліваюць па тысячы даляраў
Прадстаўнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, які назірае на выбарчым участку №6 Наваполацка Алег Пашкевіч паведаміў, што каля 18:00 на участак прыехаў Гендырэктар ВА "Нафтан" і два ягоныя намеснікі, уключаючы намесніка па ідэалогіі.