Навіны на тэму: выбары-2015
14.10.2015 Выбарчы працэс вачыма гродзенскіх назіральнікаў
Працэс падліку галасоў не быў празрыстым, бюлетэні назіральнікам не паказваліся і падлічаныя асобна галасы выбарцаў не агучваліся. Агульны падлік вялі старшыні і сакратары камісій, якія моўчкі пісалі лічбы і пасля сумавалі іх.
14.10.2015 Выбары на Магілёўшчыне: датэрміновае галасаванне зашкальвае, маніпуляцыі са спісамі выбаршчыкаў і выбарчымі бюлетэнямі, непразрысты падлік галасоў
Незалежныя назіральнікі з Магілёўскай вобласці падзяліліся сваім ўражаннямі ад арганізацыі выбарчага працэса на ўчастках і ў камісіях, дзе яны ажыццяўлялі назіранне.
14.10.2015 Баранавічы: назіральнік збіраецца абскарджваць махлярства і фальшаванне дакументаў з боку старшыні гарадской камісіі
Назіральнік ад партыі левых “Справядлівы свет” Чэслаў Гузоўскі 13 кастрычніка паведаміў на сваёй старонцы ў ФБ, што падрыхтаваў скаргі ў Цэнтральную выбарчую і Брэсцкую абласную камісіі, а таксама ў Баранавіцкую межраённую пракуратуру адносна махлярства і фальшавання дакументаў з боку старшыні гарадской камісіі Тамары Шукала.
14.10.2015 Актывісты аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі: не, не, не
Выбары ў Беларусі былі недэмакратычнымі, непразрыстымі і несвабоднымі. Да такой высновы прыйшлі актывісты, якія назіралі за выбарамі, 13 кастрычніка ў Вільні на прэс-канферэнцыі ў Беларускім доме правоў чалавека.
14.10.2015 На сайце ЦВК лічба пададзеных галасоў за Караткевіч па Смаргонскім раёне 887, паводле афіцыйных пратаколаў толькі на 8 участках – 1860 (скрыншот)
На сайце ЦВК пададзены афіцыйныя звесткі, што за Таццяну Караткевіч па Смаргонскім раёне прагаласавала ўсяго 887 чалавек. Аднак паводле падліку незалежных назіральнікаў, якія вялі маніторынг на 8-мі ўчастках раённага цэнтру паводле афіцыйных пратаколаў за Таццяну Караткевіч прагаласавала 1860 (!) чалавек.
14.10.2015 Харасьці: на выбарах у Беларусі была падтасоўка
Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі былі падтасаваныя, а сам працэс галасаваньня прайшоў з парушэньнямі, заявіў спэцдакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці.
14.10.2015 Назіральнікі з Брэста: “Фактычна падліку галасоў не было”
Галоўная прэтэнзія, якая не дазваляе асобам, што сачылі за хадой галасавання ў якасці назіральнікаў, лічыць гэтыя выбары адкрытымі і празрыстымі, тычыцца працэдуры падліку галасоў.
13.10.2015 Выбары ў Гомелі вачамі назіральнікаў: “Лічбы ЦВК проста нават смешна параўноўваць з рэальнасцю”
«Другія ішлі па інерцыі, трэція – з-за буфету. Напярэдадні выбараў мясцовыя СМІ анансавалі, што ў буфетах на ўчастках будуць зніжаныя кошты – апелявалі да беднасці людзей. І людзі хацелі хоць нешта танней ухапіць», - лічыць Віктар Адзіночанка.
13.10.2015 Жыхар Слоніма ў спісах для галасавання пабачыў сваю маці, якая памерла паўтары гады таму
Жыхар Слоніма Уладзімір Ліцьвін яшчэ задоўга да дня выбараў быў здзіўлены, калі яму дамоў прынеслі запрашэнне яго маці Ганне Ільінічне Хілімончык прыйсці на выбары. Членаў камісіі на Слонімскім выбарчым участку № 26 ён папярэдзіў, што маці памерла яшчэ ў жніўні мінулага года.
13.10.2015 Гродзенскія ТВК скончылі сваю працу датэрмінова?
12 кастрычніка, у панядзелак увечары некалькі гродзенскіх назіральнікаў не здолелі падаць скаргі ў тэрытарыяльную выбарчую камісію Кастрычніцкага раёну Гродна, а таксама ў Гродзенскую абласную тэрытарыяльна-выбарчую камісію.
13.10.2015 Выбары ў Магілёве: завышэнне яўкі, манпуляцыі з бюлетэнямі, немагчымасць рээальна назіраць за падлікам
Тым часам у Магілёве ўпершыню з’явіўся выбарчы ўчастак, на якім, па сведчанні журналіста Алеся Буракова, выбары адбываліся адносна адкрыта, яўка на 100% супала з афіцыйнымі звесткамі, а лічбы ў пратаколах адрозніваюцца ад сярэднестатыстычных па краіне.
13.10.2015 Бабруйск: назіральнікі падаюць скаргі ў пракуратуру і ЦВК
Большасць з іх звязана з прыпіскамі, якія масава практыкавалі сябры камісій, і немагчымасцю назіраць за падлікам галасоў. Яшчэ адна нагода для напісання скаргаў - адсутнасць на многіх участках выніковых пратаколаў. Назіральнікам проста агучвалі лічбы і адпраўлялі дахаты.
13.10.2015 Выбарчы працэс вачыма віцебскіх назіральнікаў
Сярод самых распаўсюджаных парушэнняў, якія адзначаюць назіральнікі – гэта прымус да датэрміновага галасавання, разыходжанні вынікаў у дзень галасавання і ў перыяд датэрміновага, нетранспарэнтнасць працы камісій, а таксама абмежаванне магчымасцяў для незалежнага назірання.
13.10.2015 Завышаная яўка, непразрысты падлік. Падводзім вынікі галасавання ў Магілёве
Як адзначыў Аляксей Колчын, які назіраў за ходам галасавання на ўчастку №56, асноўныя парушэнні былі зафіксаваныя пры падліку галасоў.
13.10.2015 Баранавічы: сябра гарадской камісіі Віктар Сырыца прагаласаваў супраць зацвярджэння выніковага пратакола і выказаў асаблівае меркаванне (дакумент)
Сябра Баранавіцкай гарадской камісіі Сырыца Віктар стаў адзіным, хто галасаваў супраць зацвярджэння выніковага пратакола і выказаў у ім асаблівае меркаванне. Ён сцвярджае, што падвядзеннем вынікаў выбараў у Баранавічах займалася не ТВК, а ідэалагічны аддзел гарвыканкама.