Навіны на тэму: выбары-2015

Глуск: Лідзія Ярмошына паабяцала, што ўсё будзе добра. На наступных выбарах

19.10.2015 Глуск: Лідзія Ярмошына паабяцала, што ўсё будзе добра. На наступных выбарах

"У гэтай сувязі паведамляем, што пры падрыхтоўцы да наступных выбараў увага арганізатараў будзе звернута на выкананне працэдуры падліку галасоў і забеспячэнне ўмоў для назірання за гэтым выбарчым дзеяннем".

Жыхарка Баранавічаў, да якой прыйшлі без выкліку дзеля галасавання на даму, падала скаргу

18.10.2015 Жыхарка Баранавічаў, да якой прыйшлі без выкліку дзеля галасавання на даму, падала скаргу

Жыхарка Баранавічаў Людміла Храпік накіравала заяву ў Цэнтральную выбарчую камісію і міжраённую пракуратуру аб парушэнні заканадаўства і прызнанні выбараў несапраўднымі на выбарчым учаску № 8 (СШ № 19, старшыня камісіі Юрый Шыманскі).

У Брэсце на скаргі мясцовых назіральнікаў наконт парушэнняў выбарчага заканадаўства атрыманы адмоўныя адказы

17.10.2015 У Брэсце на скаргі мясцовых назіральнікаў наконт парушэнняў выбарчага заканадаўства атрыманы адмоўныя адказы

Як паведаміла прадстаўніца абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Святлана Алесюк, асноўныя заўвагі ў скаргах тычыліся працэдуры падліку галасоў.

З адказу на сваю скаргу назіральніца даведалася, што на яе саму былі напісаны скаргі

17.10.2015 З адказу на сваю скаргу назіральніца даведалася, што на яе саму былі напісаны скаргі

Назіральніца на ўчастку № 11 Бярозы Тамара Шчапёткіна атрымала адказ з раённай выбарчай камісіі за подпісам намесніка старшыні гэтай камісіі Аляксандра Крагеля на сваю скаргу, датычную непразрыстага падліку галасоў.

У Акцябрскім раёне па дадзеных ЦВК за Караткевіч прагаласавалі 94 чалавекі, а па пратаколу толькі на адным участку — больш за 200 (дакументы)

17.10.2015 У Акцябрскім раёне па дадзеных ЦВК за Караткевіч прагаласавалі 94 чалавекі, а па пратаколу толькі на адным участку — больш за 200 (дакументы)

Чарговыя разыходжанні пратаколаў з дадзенымі ЦВК зафіксаваны ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. 0,88 % - столькі па афіцыйных дадзеных ЦВК атрымала галасоў выбаршчыкаў Таццяна Караткевіч у Акцябрскім раёне. У лічбах гэта — 94 бюлетэні са ўсяго раёну.

Салігорскія праваабаронцы: выбары ў рэгіёне не былі дэмакратычнымі і свабоднымі

16.10.2015 Салігорскія праваабаронцы: выбары ў рэгіёне не былі дэмакратычнымі і свабоднымі

Найбольшую крытыку салігорскіх праваабаронцаў, зрэшты, як і незалежных назіральнікаў па ўсёй краіне, па-ранейшаму выклікае непразрыстая працэдура падліку галасоў. Ніводная са скаргаў ні ўчастковымі камісіямі, ні раённай камісіяй, ні ЦВК, ні нават пракуратурай задаволеныя не былі.

Выбары ў Бабруйску вачыма назіральнікаў: прымус да галасавання, завышаныя лічбы

16.10.2015 Выбары ў Бабруйску вачыма назіральнікаў: прымус да галасавання, завышаныя лічбы

Незалежныя назіральнікі напісалі дзясяткі скаргаў, якія падалі ў ТВК, пракуратуру і ЦВК. Большасць з іх тычылася прыпісак, лічбы якіх вагаліся ад 100 да 700 "дадатковых выбаршчыкаў" і неналежнага захоўвання скрыні для галасавання.

ТВК Кастрычніцкага раёна Гродна дала адказ на скаргу назіральніка толькі праз 6 дзён

16.10.2015 ТВК Кастрычніцкага раёна Гродна дала адказ на скаргу назіральніка толькі праз 6 дзён

Уладзімір Хільмановіч, які падаваў скаргу ў тэрытарыяльную выбарчую камісію 9 кастрычніка, атрымаў пісьмовы адказ толькі 15 кастрычніка. Скарга назіральніка датычыла адмовы ўчастковай камісіі №14 прадставіць звесткі пра агульную колькасць выбарцаў, унесеных у спісы для галасавання.

Салігорская пракуратура адфутболіла скаргу аб фальсіфікацыі яўкі ў раённую камісію

15.10.2015 Салігорская пракуратура адфутболіла скаргу аб фальсіфікацыі яўкі ў раённую камісію

Пракурор Салігорскага раёна Алег Аўдзей палічыў фальсіфікацыю яўкі на салігорскім выбарчым участку №24 сферай кампетэнцыі Салігорскай раённай выбарчай камісіі і прымаць меры пракурорскага рэагавання з гэтай нагоды адмовіўся.

"Мне хацелася плакаць і ванітаваць ад таго, што адбываецца"

15.10.2015 "Мне хацелася плакаць і ванітаваць ад таго, што адбываецца"

Уражанні маладой магілёўскай юрысткі, якая ўпершыню паспрабавала сябе ў якасці назіральніцы за выбарамі прэзідэнта Беларусі. Пра тое, чаму яна вырашыла пайсці назіральнікам і што з гэта атрымалася, дзяўчына распавяла карэспандэнту «Магілёўскай вясны».

Слуцкая пракуратура не стала рэагаваць на прымус да датэрміновага галасавання

15.10.2015 Слуцкая пракуратура не стала рэагаваць на прымус да датэрміновага галасавання

Пракуратура Слуцкага раёна правяла праверку па факце прымусу да датэрміновага галасавання работнікаў дзіцячага санаторыя “Случ”, аднак падставаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання не пабачыла.

Глуск: назіральнік патрабуе прызнаць вынікі выбараў на ўчастку несапраўднымі

15.10.2015 Глуск: назіральнік патрабуе прызнаць вынікі выбараў на ўчастку несапраўднымі

Назіральнік на Глускім выбарчым участку №2 Ігар Кірын 14 кастрычніка накіраваў заяву на імя старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай з патрабаваннем прызнаць вынікі галасавання на гэтым участку несапраўднымі.

Брэст: у спісе было 1 200 выбаршчыкаў, прагаласавала – 1543. Назіральнікі падалі скаргу

15.10.2015 Брэст: у спісе было 1 200 выбаршчыкаў, прагаласавала – 1543. Назіральнікі падалі скаргу

Актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла і Аляксандр Дзенісенка падалі скаргі на парушэнні выбарчага заканадаўства на ўчастку №41 Ленінскага раёна Брэста, дзе яны былі назіральнікамі.

Бярозаўскі сюррэалізм: падтрымка Лукашэнкі ў 98% ад работнікаў завода на мяжы банкруцтва

14.10.2015 Бярозаўскі сюррэалізм: падтрымка Лукашэнкі ў 98% ад работнікаў завода на мяжы банкруцтва

Бярозаўскія назіральнікі, аналізуючы вынікі выбарчай кампаніі, сярод найбольш распаўсюджаных парушэнняў называюць нетранспарэнтнасць выбарчага працэсу, прымус да датэрміновага галасавання, махінацыі з яўкай і выніковымі лічбамі.

Бабруйск: назіральнікаў, якія падаюць скаргі, запалохваюць

14.10.2015 Бабруйск: назіральнікаў, якія падаюць скаргі, запалохваюць

Галіна Смірнова: "Людзі прыносяць скаргі на рэгістрацыю ў выканкам, а ім чыноўнікі кажуць: "Падумайце, вы яшчэ малады, вам яшчэ працаваць", ці "У вас хутка пенсія, падумалі б пра будучыню".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства