Навіны на тэму: выбары-2015
24.10.2015 Бяроза: назіральнікі просяць райвыканкам прадставіць магчымасць азнаёміцца з выніковымі пратаколамі ўсіх участкаў
Назіральнікі вырашылі паспрабаваць параўнаць вынікі выбараў па ўчастках, дзе былі назіральнікі, і дзе назіральнікаў не было. Яны накіравалі ў Бярозаўскі райвыканкам заяву з просьбай даць магчымасць азнаёміцца з усімі пратаколамі выбарчых участкаў.
23.10.2015 Рэакцыя ЦВК на дакументы, якія даказваюць фальсіфікацыю: “устанавіць недакладнасць звестак не ўяўляецца магчымым” (дакументы)
Дзергачоў накіраваў фотакопіі дакументаў, якія ўкаказвалі на неадпаведнасць паміж агульнымі афіцыйнымі дадзенымі ЦВК і дадзенымі ў пратаколах на некалькіх участках па Смаргонскім раёне за кандыдатку Таццяну Караткевіч. Афіцыйныя дадзеныя на сайце ЦВК апынуліся істотна заніжанымі.
23.10.2015 На скаргу слонімскага назіральніка Івана Бедкі ЦВК не адказала па сутнасці (дакумент)
А ў апошнім абзацы спадарыня Ярмошына паведаміла: “…пры падрыхтоўцы да наступных выбараў увага будзе звернута на выкананне працэдуры падліку галасоў і забеспячэнне умоў для назірання за гэтым працэсам”.
23.10.2015 Алесь Бяляцкі: «Выбары» ў Беларусі сталі масавым прыніжэннем годнасці
У агучаныя ўладамі вынікі ніхто ня верыць.Пра гэта, як паведамляе charter97.org, заявіў кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі на канферэнцыі «Варшаўскі дыялог для дэмакратыі», арганізаванай МЗС Польшчы.
23.10.2015 Праваабаронцы папрасілі прадставіць вынікі галасавання па кожным з участкаў Магілёва
Праваабаронцы Аляксей Колчын і Барыс Бухель накіравалі кіраўнікам адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Магілёва заявы аб прадстаўленні інфармацыі аб выніках галасавання па кожным участку названых раёнаў.
22.10.2015 “Дзяржаўныя СМІ працавалі выключна на аднаго кандыдата...”
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіла выніковы маніторынг асвятлення прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў СМІ.
21.10.2015 Уладзімір Лабковіч: Рэзкім кандыдатам сталі назіральнікі (відэа)
Выбары ў Беларусі, як правіла, адзначаюцца доўгім шлейфам палітычных працэсаў. Міліцыя шукае актыўных назіральнікаў руху «За свабоду».
21.10.2015 Сябра партыі БНФ звольненая за ўдзел у выбарах у якасьці назіральніка?
Людміла Церашонкава, якая працавала ў дзіцяча-юнацкай школе (ДЮСШ) алімпійскага рэзэрву № 4 дворнікам, лічыць сваё звальненьне палітычна матываваным.
21.10.2015 Бабруйск: адмовы ў здавальненні скаргаў падмацоўваюцца заявамі “афіцыйных” назіральнікаў (дакументы)
Бабруйскія назіральнікі кампаніі "Права выбару" пачалі атрымліваць адказы з ТВК. Паперы, якія прыйшлі назіральнікам з камісіі Першамайскага раёну, абсалютна аднолькавыя, у іх адрозніваюцца толькі імёны адрасатаў.
20.10.2015 Валянцін Стэфановіч пракаментаваў выступ Лідзіі Ярмошынай на TUT.BY (відэа)
19 кастрычніка ў студыі TUT.BY адбылася гутарка са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, якая пракаментавала відэа з выбарчых участкаў, што атрымала шырокі рэзананс у інтэрнэце.
20.10.2015 Пракуратура Ваўкавыскага раёна не ведае выбарчага заканадаўства (дакумент)
Назіральнік з Ваўкавыску Віталь Гуляк па выніках дня галасавання на выбарах на Даватарскім участку №3 накіраваў скаргу ў раённую пракуратуру адносна парушэння працэдуры падліку галасоў. Адказ на сваю скаргу ён атрымаў не з пракуратуры, а з Ваўкавыскага райвыканкаму.
20.10.2015 У Баранавічах просяць апублікаваць поўную інфармацыю аб выніках выбараў на ўсіх 68 выбарчых участках горада
У звароце адзначаецца, што былі надрукаваны і агучаны агульныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, але жыхары Баранавічаў так і не ведаюць, як прайшлі выбары на выбарчых участках горада.
19.10.2015 Брэсцкія назіральнікі чакаюць з пракуратуры адказаў на свае скаргі
Назіральнік на ўчастку № 7 Маскоўскага раёна Брэста Уладзімір Вялічкін падаў скаргу ў пракуратуру з просьбай праверыць разыходжанне ў падлікаў колькасці прагаласаваўшых выбаршчыкаў на другі дзень датэрміновага галасавання ў 55 галасоў.
19.10.2015 Міліцыя працягвае выклікаць удзельнікаў паслявыбарчага шэсця
Удзельнікаў акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбараў 11 кастрычніка, працягваюць выклікаць у РУУСы і складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
19.10.2015 Брэст: гарадская пракуратура адмовілася распачынаць справу аб фальсіфікацыі на выбарах
На трох участках у Брэсце, калі адбывалася датэрміновае галасаванне, мясцовыя прыхільнікі Руху “За Свабоду” ладзілі адмысловы эксперымент: атрыманыя выбарчыя бюлетэні пакідалі сабе, а ў скрыні для галасавання апускалі звычайныя аркушы паперы.