Навіны на тэму: права на абарону
06.09.2017 ПЦ "Вясна" просіць спецдакладчыка ААН умяшацца ў сітуацыю ціску на адвакатаў у Беларусі
Праваабаронцы не выключаюць, што хваля пераатэстацый адвакатаў звязаная з рэзананснай палітычна матываванай справай "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" і іншымі справамі палітычных і грамадзянскіх актывістаў: у спісы на пераатэстацыю патрапілі і некалькі абаронцаў такіх асобаў.
30.08.2017 Праваабаронцы ўстрывожаныя з нагоды хвалі пераатэстацый адвакатаў
Гэтым летам Міністэрства юстыцыі праводзіла праверку працы шэрагу адвакатаў, па выніках якой была прызначаная пазачарговая атэстацыя часткі з іх, што можа пацягнуць за сабой пазбаўленне адвакатаў ліцэнзій.
16.08.2017 Human Constanta адкрывае вакансію юрыста
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta пашырае сваю каманду і адрывае юрыдычную прыёмную ў Мінску для кансультавання замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства па пытаннях іх правоў.
13.06.2017 Дэпутаты не захацелі "абараніць" адвакатаў ад выканаўчай улады
13 чэрвеня Палата прадстаўнікоў у другім чытанні прыняла змены ў закон аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці.
08.07.2015 Да Шабнам Худайдодавай не пускаюць адваката
Больш за дзесяць дзён не дапускаюць адваката ў следчы ізалятар горада Брэста да арыштаванай актывісткі «Групы 24» Шабнам Худайдодавай.
26.05.2015 Доступ да правасуддзя - не толькі доступ да суду
25 мая таварыствам "Зялёная сетка" быў арганізаваны круглы стол "Доступ да правасуддзя па экалагічных справах у Беларусі".
19.05.2015 Канстытуцыйны суд пакінуў без разгляду зварот грамадзянаў
Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот грамадзянаў наконт калізій паміж нормамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (ГПК), што вызначаюць прадстаўніцтва ў грамадзянскім судаводстве. Пра гэта паведаміла карэспандэнту НЧ жыхарка гораду Бабруйск Валянціна Каваленка.
05.03.2015 Маці Ігара Пцічкіна забаронена разгалошваць дадзеныя папярэдняга следства
Маці Ігара Пцічкіна, які памёр у СІЗА на Валадарцы 4 жніўня 2013 года, атрымала адказ на свой зварот у Следчы камітэт Беларусі, у якім прасіла паведаміць вынікі папярэдняга расследвання прычын гібелі яе сына і выдаць даведку аб прычыне ягонай смерці.
16.10.2014 Прэзентацыя сеткі маніторынга парушэнняў акадэмічных свабод
Грамадскі Балонскі камітэт запрашае на прэзентацыю сеткі маніторынга парушэнняў акадэмічных свабод, якая адбудзецца 18 кастрычніка 2014 г.
31.07.2014 Суд адмовіў Алене Дубаносавай у абароне ў судзе прававым інспектарам прафсаюза РЭП Уладзімірам Малеем
У судовым паседжанні, якое адбылося 30 ліпеня ў судзе Лунінецкага раёна, хадайніцтва Алены Дубаносавай аб тым, каб яе інтарэсы абараняў прававы інспектар прафсаюза РЭП Уладзімір Малей, было адхілена.
19.05.2014 Патрык з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга правёў на Акрэсціна паўгода
На сайце “Рэвалюцыйнае дзеянне” з’явіліся новыя падрабязнасці пра лёс цёмнаскурага Патрыка, якія апублікаваў адзін а адміністратыўна арыштаваных на 20 сутак актывістаў анархісцкага руху.
29.01.2014 Суддзя адмовіла пенсіянеркам ў праве на юрыдычную дапамогу
27 студзеня суддзя суда Бабруйскага раёна і горада Бабруйск Магілёўскай вобласці Марына Шэлягина не дапусціла ў судовы працэс прадстаўніка Валянціны Каваленка і Любові Санкевіч.
30.12.2013 Незалежных адвакатаў і судзьдзяў у Беларусі няма, — праваабаронцы
Установа «Плятформа інавэйшан» прэзентавала другую штогадовую маніторынгавую справаздачу «Захаваннье ў Рэспубліцы Беларусь нормаў міжнароднага і нацыянальнага права ў сфэрах свабоды ажыцьцяўлення адвакацкай дзейнасьці, дасудовага перасьледу, арышту і затрыманьня, выканання мераў крымінальнай адказнасьці ў месцах пазбаўленьня і абмежаваньня волі, а таксама грамадзкага кантролю за выкананьнем правоў зьняволеных у 2012 — 2013 гг.»,
02.12.2013 Юрыст Павел Сапелка вітаў нямецкіх адвакатаў на форуме па правах чалавека ў Берліне
Нямецкая асацыяцыя адвакатаў (DAV) 29 лістапада правяла ў Берліне форум па правах чалавека. Сярод запрошаных на гэтае аўтарытэтнае ў асяродку нямецкіх юрыстаў мерапрыемства, быў і прадстаўнік з Беларусі, юрыст і адвакат Павел Сапелка.
08.07.2013 Міжнародная назіральная місія па Беларусі прызначыць Прадстаўніка па абароне праваабаронцаў
Сёння Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі абвясціла аб адкрыцці конкурсу на пасаду Прадстаўніка па становішчы праваабаронцаў.