Навіны на тэму: Плошча-2010

07.06.2011 Фядуту не пусьцілі ў Вільню

Фрунзенскі суд адмовіў Аляксандру Фядуту ў магчымасьці выехаць у Вільню для ўдзелу ў навуковай канфэрэнцыі, прысьвечанай культурнай спадчыне Вялікага Княства Літоўскага.

06.06.2011 Дзмітрый Вус абскарджвае прысуд

Адвакат экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Зьмітра Вуса Ўладзімер Сазанчук распавёў БелаПАН, што ён падрыхтаваў скаргу на вырак Ленінскага суду Менску свайму падабароннаму, які самастойна накіруе дакумэнт у Менскі гарадзкі суд. Зрабіць гэта Зьміцер Вус павінен да 10 чэрвеня, паведаміў Уладзімір Сазанчук.

02.06.2011 Допыты па "справе 19 снежня" не спыняюцца

На допыт выклікалі чарговага ўдзельніка падзеяў 19 снежня 2010 года.

01.06.2011 Алеся Міхалевіча шукае Інтэрпол

Экс-кандыдат на прэзідэнта Алесь Міхалевіч на патрабаванне Беларусі абвешчаны ў вышук паводле лініі Інтэрполу. Пра гэта паведаміў “Белсату” Алесь Лукашэвіч, давераная асоба палітыка на апошніх прэзідэнцкіх выбарах.

Біяграфічныя звесткі абвінавачаных і падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

01.06.2011 Біяграфічныя звесткі абвінавачаных і падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

Кароткія біяграфічныя звесткі абвінавачаныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі"

Поўнае апісанне судовага разбору па крымінальнай справе  Статкевіча,  Уса,  Класкоўскага, Грыбкова, Буланава,  Квяткевіча і Пазняка

31.05.2011 Поўнае апісанне судовага разбору па крымінальнай справе Статкевіча, Уса, Класкоўскага, Грыбкова, Буланава, Квяткевіча і Пазняка

11траўня 2011 года ў судзе Ленінскага раёна г. Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванню: Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазняка, Арцёма Грыбкова і Аляксандра Квяткевіча - у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках), Аляксандра Класкоўскага - у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 і ч. 2 арт. 293 КК (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 382 (самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы).

 Прысуды за Плошчу. МІКОЛУ СТАТКЕВІЧУ -- 6 ГАДОЎ. ДЗМІТРЫЮ УСУ -- 5,5. АЛЯКСАНДРУ КЛАСКОЎСКАМУ - 5 ГАДОЎ ЗНЯВОЛЕННЯ

26.05.2011 Прысуды за Плошчу. МІКОЛУ СТАТКЕВІЧУ -- 6 ГАДОЎ. ДЗМІТРЫЮ УСУ -- 5,5. АЛЯКСАНДРУ КЛАСКОЎСКАМУ - 5 ГАДОЎ ЗНЯВОЛЕННЯ

Дзмітрыю Буланаву - 3 гады, Аляксандру Квяткевічу - 3,5, Арцёму Грыбкову - 4 гады калоніі. Андрэю Пазняку - 2 гады "хіміі" без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Прысуды двум экс-кандыдатам у прэзідэнты і яшчэ пяці ўдзельнікам Плошчы-2010 абвешчаныя ў Ленінскім судзе Мінска суддзёй Людмілай Грачовай. Дзмітрый Ус узяты пад варту ў зале суда. Андрэя Пазняка, наадварот, выпускаюць.

25.05.2011 З Андрэем Саннікавым у турме сустрэлася маці

Па словах маці, палітыка павінны былі перавесці ў следчы ізалятар у Жодзіна, але пакуль яго пакінулі ў Мінску.

25.05.2011 Ірына Халіп апратэставала прысуд суда

Журналістка Ірына Халіп, жонка кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, падала ў Мінскі гарадскі суд касацыйную скаргу на прысуд, вынесены ёй судом Заводскага раёна Мінска.

25.05.2011 Лёс Паўла Севярынца вырашыцца цягам месяца

Як паведаміў “Народнай Волі” сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец, заўтра будзе пададзена касацыйная скарга на рашэнне Заводскага суда Мінска, згодна з якім ён асуджаны на тры гады абмежавання волі ў калоніі-пасяленні.

Суды за Плошчу: Статкевіч, Ус, Класкоўскі, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў. Прысуд - 26 траўня

25.05.2011 Суды за Плошчу: Статкевіч, Ус, Класкоўскі, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў. Прысуд - 26 траўня

Прысуд па справе экс-кандыдатаў у прэзідэнты Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса, удзельнікаў Плошчы Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава, Арцёма Грыбкова і Андрэя Пазняка абвесцяць 26 траўня а 14-й гадзіне. Працэс па іх справе ідзе ў Ленінскім судзе Мінска.

24.05.2011 Дзмітрыю Бандарэнку патрабуецца аперацыя

Даверанай асобе былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Дзмітрыю Бандарэнку, прыгаворанаму да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, неабходна аперацыя, паведаміла жонка Дзмітрыя Вольга Бандарэнка.

24.05.2011 Апублікаваныя імёны 13 чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС

Іх пералік з'явіўся 24 траўня на сайце афіцыйнага бюлетэня ЕС.

24.05.2011 "Малады Фронт" распачынае кампанію па зборы беларускамоўнай літаратуры для беларускіх следчых ізалятараў і турмаў

Калі раней маладафронтаўцы меліся займацца праблемаю выхавання дзетак з дзіцячых дамоў на грунце нацыянальнай ідэі, дык у цяперашняй сітуацыі мы вымушаныя памяняць ракурс і падтрымаць палітвязняў.

23.05.2011 Ірына Халіп 25 траўня падасць касацыйную скаргу на прысуд

Зараз журналістка знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства