viasna on patreon

Суды за Плошчу: Статкевіч, Ус, Класкоўскі, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў. Прысуд - 26 траўня

2011 2011-05-25T12:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudstatk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прысуд па справе павінен быў прагучаць з вуснаў суддзі Людмілы Грачовай яшчэ 20 траўня, але за 45 хвілін да гэтага было абвешчана, што суддзя захварэла. 

Нагадаем, што самы большы тэрмін -- 8,5 гадоў зняволення -- пракурор Кірыл Чубкавец запрасіў для былога супрацоўніка ДАІ, удзельніка падзей на Плошчы Аляксандра Класкоўскага, якога абвесціў вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу -- "масавыя беспарадкі", "прысваенне чужога звання альбо паўнамоцтваў" і "абраза прадстаўніка ўлады". Астатніх падсудных судзяць па артыкуле 293, але Уса і Статкевіча, як і Класкоўскага, вінавацяць не толькі ва ўдзеле, але і ў арганізацыі беспарадкаў. Пракурор лічыць магчымым зняволіць Дзмітрыя Уса на 7, па Міколу Статкевіча -- на 8 гадоў. Грыбкову, Буланаву, Квяткевічу і Пазняку абвінаваўца запрасіў па 4 гады. Акрамя таго, у дачыненні да Грыбкова пракурор лічыць патрэбным прымяніць прымусовае лячэнне ад алкагалізму, хоць у справе няма матэрыялаў адпаведнай экспертызы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства