viasna on patreon

Дэпутаты Швейцарыі, Аўстрыі і Германіі сталі “хроснымі” Дзмітрыя Папова, Дзмітрыя Каракі, Юрыя Савіцкага і Аляксандра Васілевіча

2020 2020-10-05T15:38:47+0300 2020-10-05T17:22:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andreas_schieder.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, дэпутаткі Рады дзяржаваў Швейцарыі Селін Вара і Ліза Мацоне, а таксама дэпутат Еўрапарламента ад Аўстрыі Андрэас Шыдэр і дэпутат Бундэстага Германіі Рэне Роспель сталі “хроснымі” палітычных зняволеных Дзмітрыя Папова, Дзмітрыя Каракі, Юрыя Савіцкага і Аляксандра Васілевіча.

celine_vara-lisa_mazzone-632x843.jpg
Дэпутаткі Рады дзяржаваў Швейцарыі Селін Вара і Ліза Мацоне

Селін Вара, дэпутатка Рады дзяржаваў ад Швейцарскай партыі зялёных, сказала з нагоды рашэння стаць “хроснай” Дзмітрыя Папова:

“Я патрабую неадкладнага вызвалення Дзмітрыя Папова. Мірныя пратэсты за дэмакратыю не павінны прыводзіць да пазбаўлення волі. Дэмакратычныя дзяржавы не павінны баяцца дыялогу з моладдзю, але слухаць іх. Адказ з боку дзяржавы можа быць толькі мірным і дэмакратычным”.

Ліза Мацоне, дэпутатка Рады дзяржаваў ад Швейцарскай партыі зялёных, стала “хроснай” Дзмітрыя Каракі. Яна заявіла:

“Дзмітрый Карака знаходзіцца ў зняволенні ў беларускім спецслужбаў з 18 чэрвеня па той прычыне, што ён з'яўляўся сябрам ініцыятыўнай групы апанента рэжыму Віктара Бабарыкі, патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, які, паводле апытанняў, меў каля 50 працэнтаў галасоў. Яго арышт і арышт сябраў яго каманды, у тым ліку Каракі, з'яўляецца парушэннем дэмакратыі і вяршэнства закона. Дзмітрый Карака і ўсе палітвязні павінны быць неадкладна вызвалены”.

andreas_schieder.jpg
Сябра Камітэта па замежных справах Еўрапарламента Андрэас Шыдэр

Андрэас Шыдэр, сябра Камітэта па замежных справах Еўрапарламента (SPÖ), адзначыў у сувязі з тым, што стаў “хросным” вязня Юрыя Савіцкага:

“Свабодныя і сумленныя выбары з'яўляюцца краевугольным каменем дэмакратыі, але, на жаль, гэта фундаментальнае права на свабодныя выбары растаптанае ў Беларусі. Больш за 26 гадоў Лукашэнка знаходзіцца там ва ўладзе, і сваю пасаду ён змог захаваць толькі шляхам сістэматычнага прыгнёту ўласнага народа. Гэта фальсіфікацыі выбараў і зняволенне любой палітычнай апазіцыі. У гэтым годзе ў турму трапіла шмат лідараў апазіцыі і іх паплечнікаў. Таму я стаў “хросным” Юрыя Савіцкага, які быў сябрам каманды кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Са жніўня ён палітвязень. Я заклікаю неадкладна вызваліць Юрыя Савіцкага, а таксама ўсіх, хто знаходзіцца ў зняволенні проста за прасоўванне дэмакратыі ў Беларусі. Мы ў Еўрапейскім парламенце падтрымліваем ваш заклік да дэмакратыі”.

rospel.jpg
Дэпутат Бундэстага Германіі (СДПГ) Рэнэ Роспель

Дэпутат Бундэстага Германіі (СДПГ) Рэнэ Роспель стаў “хросным” вязня Аляксандра Васілевіча. Ён заявіў:

“Аляксандр Васілевіч быў арыштаваны ў Мінску 28 жніўня. Як і многія іншыя мужныя людзі ў Беларусі, ён супрацьстаяў кіраўніку дзяржавы Лукашэнку, які выкарыстоўваў увесь свой арсенал супраць мірных дэманстрантаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у пачатку жніўня. Я патрабую вызвалення Аляксандра Васілевіча! Яго і ўсіх астатніх палітычных зняволеных у Беларусі трэба неадкладна вызваліць, а гвалт і рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў неадкладна спыніць. Я дасылаю сваю салідарнасць усім беларусам, якія выходзяць на вуліцы супраць уладаў”.

Яшчэ тры нямецкія дэпутаты "усынаўляюць" палітвязняў у Беларусі

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, дэпутаты парламента Германіі Вібке Эсдар (СДПГ), Франк Хайнрых (ХДС) і Крысціян Петры (СДПГ) сталі “хроснымі” палітычных зняволеных Юліі Шардыка, Юрыя Васкрасенскага і Ігара Ярмолава.

Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco — Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

З пачатку кампаніі #WeStandBYyou дэпутаты еўрапейскіх парламентаў сталі “хроснымі” трыццаці шасці палітвязняў у Беларусі. Яны паабяцалі зрабіць усё магчымае дзеля вызвалення зняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства