Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.
Анонс праграмы на 29 верасня:
Каментар эксперта: Разам з праваабаронцам Вясны Валянцінам Стэфановічам прааналізуем дзейсную сітуацыю ў Беларусі: нечаканая інаўгурацыя Лукашэнкі, а таксама крымінальны пераслед — ад пачатку выбарчай кампаніі ў краіне заведзена не менш за 230 крымінальных справаў, але сярод іх — ніводнай у дачыненні да сілавікоў.
Асоба: Адправімся ў суд горада Жодзіна і пачуем гісторыі людзей, якіх судзілі ў адзін дзень — 24 верасня.
Каментар: Што зараз з прававой сістэмай у Беларусі: людзей наўпрост на вуліцах выкрадаюць сілавікі, а суды “з’яўляюцца падзельнікамі” — свае думкі выкажуць праваабаронцы “Вясны” Уладзімір Хільмановіч з Гродна і Уладзімір Вялічкін з Брэста.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта HURMA.