viasna on patreon

Ператрус у кватэры галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Дапоўнена

2020 2020-09-23T10:07:26+0300 2020-09-23T14:10:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marcinovich-gushtyn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ягор Марціновіч і Адар'я Гуштын. Фота: БАЖ.

Ягор Марціновіч і Адар'я Гуштын. Фота: БАЖ.

У кватэры галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" і ягонай жонкі, журналісткі TUT.BY, праходзіць ператрус.

Як паведамляе TUT.BY, у галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Ягора Марціновіча з раніцы 23 верасня праходзіць ператрус, паведаміла ягоная жонка, журналіст TUT.BY Адар'я Гуштын.

Сувязь з Ягорам Марціновічам знікла, калі ён пайшоў з раніцы выгульваць сабаку. На тэлефон родных прыйшоў сігнал SOS.

Пасля Адар'я Гуштын паведаміла, што ў іх у кватэры ператрус. Паводле яе звестак, тое, што адбываецца звязана з артыкулам «Нашай нівы», дзе гаварылася, што ў камеру да «дыджэя пераменаў» на Акрэсціна прыходзіў высокі міліцэйскі начальнік.

Ператрус праводзіць упраўленне ўласнай бяспекі (УУБ) МУС.

Ператрус дома ў галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча праводзіцца ў сувязі з завядзеннем крымінальнай справы за паклёп, паведамляе тэлеграм-канал "Нашай Нівы".

«Заведзеная справа па арт. 188 КК — паклёп. Пацярпелы — намеснік міністра МУС Барсукоў, якога дыджэй Салаўёў абвінаваціў у артыкуле «Нашай Нівы» ў збіцці на Акрэсціна, - паведамляе жонка Ягора Адар’я Гуштын, якая прысутнічае на ператрусе.

У Ягора Марціновіча пакуль няма ніякага статусу. Пасля таго, як скончыцца ператрус, яго павязуць на допыт у Цэнтральны апарат СК.

Ператрус у кватэры галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча скончыўся. Забралі ўсю кампутарную тэхніку, тэлефоны, флэшкі, пашпарты, сім карты.

Ягор Марціновіч - падазраваны па арт. 188 Крымінальнага кодэксу. Трое сутак, як і чакалася, ён будзе ў ізалятары.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства