viasna on patreon

Вайсковы шпіталь і КДБ, Акрэсціна і катаванні, пагрозы і звальненне — гісторыя Алега Крыны ў падкасце "Вясна прыйдзе” Аўдыё

2020 2020-09-15T20:42:09+0300 2020-10-08T21:04:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ikonka_11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 11-м выпуску праваабарончага падкасту пачуем гісторыю 46-гадовага менчука Алега Крыны.

Алег Крына
Алег Крына

Каля трох гадоў таму Алег пацярпеў у няшчасным выпадку, з-за чаго атрымаў інваліднасць, а цяпер, на працягу года, працуе сталяром у ваенным шпіталі — менавіта гэтая медыцынская ўстанова спецыялізуецца на працы з траўмамі, падобнымі па механізме іх узнікнення з баявой паталогіяй.

Алег адзначае, што 9 і 10 жніўня ён убачыў нечакана вялікі паток пацыентаў з цяжкімі траўмамі. А таксама сцвярджае, што з пацыентамі ўвесь гэты час у шпіталі актыўна працавалі супрацоўнікі КДБ.

Неўзабаве, 11 жніўня, Алег быў і сам затрыманы — у раёне станцыі метро Пушкінскай —  і дастаўлены ў ізалятар на Акрэсціна, затым у ЛПП у Слуцку, а затым вярнуўся зноў на Акрэсціна. Пройдзены досвед ён называе "канцлагерам", аб чым актыўна распавядаў сваім калегам. З-за чаго Алегам зацікавіліся двое невядомых людзей у цывільным. Яны папярэдзілі: калі Алег не перастане казаць пра Акрэсціна, то з ім "можа адбыцца няшчасны выпадак".

Неўзабаве, 8 верасня, Алег атрымаў загад: "звольніць за прагулы без паважнай прычыны 17 і 18 жніўня". Менавіта гэтыя дні, адразу пасля вызвалення з ізалятара, Алег выдаткаваў на паход у Следчы камітэт і праходжанне судова-медыцынскай экспертызы.

Больш падрабязна гісторыю Алега Скрыны слухайце ў нашым падкасце:

Слухайце выпуск падкаста на  Soundcloud, а таксама на youtube.

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз тэлефон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com

Іншыя цікавыя выпускі падкаста: 

Правасуддзе за 5 хвілін. Як судзілі на Акрэсціна?

"Самы незалежны суд — у Беларусі", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. А што ж распавядаюць людзі, якіх затрымалі 9 -12 жніўня, а потым судзілі наўпрост у ІЧУ на Акрэсціна?

Што трэба ведаць, калі вы збіраецеся на акцыю?

Што трэба ведаць, калі вы збіраецеся на акцыю?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства